Шумилинский район должен достойно завершить год

Актуалии Президент

Годна завяршыць год
Годна завяршыць год па ўсіх параметрах, новы год сустрэць парадкам на вытворчасці, асветленымі прыбранымі вуліцамі,  ранішнікамі, святочнымі мерапрыемствамі — такую задачу паставіў на ўчарашняй рабочай нарадзе старшыня райвыканкама У. П. Куранны.
Асаблівую ўвагу Уладзімір Пятровіч удзяліў выкананню Дырэктывы Прэзідэнта №1 “Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны”, у прыватнасці, працоўнай дысцыпліне, недапушчэнню п’янства на рабочых месцах, парушэння правілаў пажарнай бяспекі.
На планёрку ў райвыканкаме былі вынесены таксама пытанні па завяршэнні будаўнічых аб’ектаў бягучага года, па выкананні праграмы “Чыстыя палеткі”, вывазу арганікі на палеткі, а таксама стан правапарадку ў раёне і іншыя пытанні.
Аліна ПЯТРОВА.
Надрукавана ў №94 ад 06.12.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *