Шумилинские спасатели поздравили женщин-ветеранов войны с 8 Марта и 75-летием Великой Победы

Беларусь помніць Главное

З 75-й пераможнай вясной!
Напярэдадні 75-годдзя Вялікай Перамогі і свята 8 Сакавіка шумілінскія выратавальнікі павіншавалі жанчын-ветэранаў вайны, тым самым далучыліся да абласной святочнай акцыі “З вясной у душы праз 75 год перамогі!”.

Марыя Дзмітрыеўна Іванова прымае віншаванні ад начальніка РАНС Андрэя Сасновіча.

Увесь афіцэрскі састаў райаддзела па надзвычайных сітуацыях раз’ехаўся ў пятніцу па раёне, каб павіншаваць Надзею Лук’янаўну Быкаву з Шуміліна, Марыю Дзмітрыеўну Іванову з вёскі Красамай Мішневіцкага с/с, Генадзію Эдуардаўну Лысанаву і Надзею Раманаўну Сабаршову з Обалі са святамі. Начальнік РАНС Андрэй Сасновіч разам з інжынерам Дзмітрыем Пятровым адправіўся да Марыі Дзмітрыеўны Івановай. З сабой прыхапілі кветкі, торт і аўтаномны пажарны апавяшчальнік, для бяспекі і спакою, які адразу ж і ўладкавалі ў жылым пакоі.
Ветэран вайны была вельмі рада гасцям, іх цёплым і шчырым словам, прызналася, што мужчыны ў пагонах сёлета першыя віншуюць яе са святам. На пажаданні доўгіх гадоў жыцця ўсміхнулася: “Куды ўжо больш, сотую вясну сустракаю, два месяцы таму адзначыла 99 год”… Значыць, заслужыла ў Бога і даўгалецце, і клапатлівы догляд дзяцей і ўнукаў, і тое, каб сустрэць 75-ю пераможную вясну.
Алена КАРПУШЭНКА.
Апублікавана ў №19 ад 10.03.2020 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *