Шумилинские спортивные новости

Новости Спорт, туризм


Валейбол
У Міёрах прайшоў адкрыты абласны турнір па валейболе сярод змешаных каманд на прызы сектара спорту і турызму Міёрскага райвыканкама.
Гонар нашага раёна на спаборніцтвах абаранялі Рыта Бяззубенка, Дзмітрый Суханаў, Дзмітрый Бяззубенка, Станіслаў Прасветаў, Іван Бяззубенка, Вольга Гаева і Валерыя Акуневіч.
Першая сустрэча нашым валейбалістам не ўдалася: ва ўпартай барацьбе прайгралі навапалачанам. Затым шумілінская каманда тры разы запар перамагла і выйграла турнір.

Вавінам в’ет во дао
Першае каманднае месца заваявалі спартсмены раённага цэнтра дзяцей і моладзі (трэнер Святлана Бараноўская) на адкрытым першынстве вобласці па вавінам в’ет во дао.
Першыя месцы ў агульную скарбонку каманды прынеслі ў «паядынках» Павел Талпегін, Рыта Гарбачова, Багдан Ушал, Ягор Мацуганаў, Лізавета Шаракова, Станіслаў Шпулёў, у «тэхніцы» – Багдан Ушал і Захар Сімановіч. Таксама на рахунку шумілінскіх спартсменаў пяць другіх і сем трэціх месцаў.
Алесь САКАЛОЎ.
Апублікавана ў №20 ад 13.03.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *