15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі

Главное Новости

15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі

Дарагія грамадзяне, жыхары раёна!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў віншуюць вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!

Канстытуцыя з’яўляецца гарантам грамадзянскага міру і згоды, накіроўвае энергію народа на стварэнне стабільнай прававой дзяржавы.
Асноўны Закон нашай краіны адкрыў новую старонку ў шматвяковай гісторыі беларускага народа. Гэта знакавая падзея дазволіла рэалізаваць імкненне многіх пакаленняў беларусаў быць гаспадарамі на сваёй зямлі, жыць у свабодным, справядлівым і паспяховым грамадстве.
Жыхары Шумілінскага раёна з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі працэсаў, якія адбываюцца ў краіне, старанна працуюць, уносячы важкі ўклад у агульнадзяржаўны каравай.
У рэгіёне створаны аптымальныя ўмовы для дзейнасці грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, захоўваецца атмасфера міжнацыянальнай і міжрэлігійнай згоды, умацоўваюцца гістарычныя традыцыі і духоўныя каштоўнасці народа.
Менавіта Канстытуцыя краіны служыць надзейным арыенцірам палітыкі, якая ажыццяўляецца на тэрыторыі нашай дзяржавы, рэспублікі, раёна.
Няхай заўтрашні дзень прынясе ў вашы дамы дабрабыт і ўпэўненасць, працвітанне і дастатак!
Апублікавана ў №20 ад 13.03.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *