Усіх жадаючых з 28 сакавіка да 4 красавіка запрашае «Тыдзень лесу»

Новости Общество Экология

«Тыдзень лесу» –  75-годдзю Вялікай Перамогі прысвячаецца

Рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу» пройдзе ў Беларусі з 28 сакавіка да 4 красавіка і будзе прысвечана Году малой радзімы і 75-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.


Галоўная мэта мерапрыемства – засяродзіць увагу грамадскасці на неабходнасці беражлівых адносін да ляснога фонду. Асаблівы акцэнт пры гэтым робіцца на работу з падрастаючым пакаленнем.
Па традыцыі прыняць удзел у акцыі запрашаюцца ўсе жадаючыя, дастаткова звярнуцца са сваёй ініцыятывай у лясгас ці бліжэйшае лясніцтва. З 18 сакавіка пачнецца рэгістрацыя ўдзельнікаў акцыі.
Кантактныя тэлефоны: 5-16-15 (галоўны ляснічы Д. Падляшчук), 5-16-21 (нам. дырэктара па ідэалагічнай рабоце Л. Доктарава), 5-16-13 (лясны аддзел), 5-16-02 (Мікіціхінскае лясніцтва), 5-16-03 (Мікалаеўскае лясніцтва), 5-16-06 (Обальскае лясніцтва), 5-16-11 (Шумілінскае лясніцтва), 5-16-24 (Мішневіцкае лясніцтва), 4-43-01 (Казьянскае лясніцтва).
Аляксандр ЛАБЫНЦАЎ,
дырэктар ДЛГУ “Шумілінскі лясгас”.
Апублікавана ў №21 ад 17.03.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *