«Еўрабачанне» адмянілі з-за каранавіруса

Новости

«Еўрабачанне» адмянілі з-за каранавіруса


Фота Global Look Press

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародны конкурс песні «Еўрабачанне-2020» адменены з-за каранавіруса, паведамляецца на афіцыйным сайце конкурсу.

«З вялікім шкадаваннем аб’яўляем аб адмене конкурсу песні «Еўрабачанне-2020» у Ратэрдаме. За апошнія некалькі тыдняў мы вывучылі мноства альтэрнатыўных варыянтаў, якія далі б магчымасць правесці «Еўрабачанне». Аднак няпэўнасць, выкліканая распаўсюджваннем COVID-19 па ўсёй Еўропе, і абмежаваннямі, уведзенымі ўрадамі краін-вяшчальнікаў і ўладамі Нідэрландаў, вымусілі Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU) прыняць цяжкае рашэнне адмовіцца ад правядзення конкурсу», — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што «Еўрабачанне» можа быць арганізавана ў Ратэрдаме ў 2021 годзе.

65-ы конкурс песні «Еўрабачанне» ў гэтым годзе павінен быў прайсці з 12 па 16 мая ў Ратэрдаме (Нідэрланды).-0-



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *