Шумилинская районная организация Красного Креста проводит новогодние благотворительные акции

Актуалии Общество

“Навагодняя ёлка жаданняў”
Давайце ўсе разам дапаможам збыцца дзіцячым навагоднім жаданням. Так хочацца, каб дзеці, якім няма адкуль чакаць падарунка, па-ранейшаму верылі ў добрую казку.
Арганізацыя Чырвонага Крыжа ў памяшканні цэнтральнага ўнівермага ўстановіць стэнд з навагодняй ёлкай, на якой будуць змешчаны лісты дзяцей з Обальскага прытулку і іх пажаданні Дзеду Марозу.  Кожны можа стаць чараўніком – выканаць навагодняе пажаданне хлопчыка ці дзяўчынкі.
Таксама будзе ўстаноўлена скарбонка для збору грошай. Сабраныя сродкі пойдуць на пакупку падарункаў для дзяцей і пажылых людзей з сацыяльных прытулкаў.
“Мы разам”
У раёне працягваецца дабрачынны праект “Мы разам”. Вы можаце дапамагчы дзецям прытулкаў і састарэлым людзям адчуць ваш клопат. Кожны, хто ўмее вязаць, можа зрабіць падарунак сваімі рукамі.
Асноўная мэта акцыі – не толькі сабраць вязаныя рэчы, але і звярнуць увагу на недахоп душэўнай цеплыні ў жыцці дзяцей і састарэлых з прытулкаў. Няма нічога лепей, чым бачыць шчаслівую ўсмешку. Таму валанцёры прапануюць вам да кожнага падарунка прыкласці запіску або паштоўку з цёплымі словамі для адрасата. Тыя, для каго складана звязаць шкарпэткі ці камізэльку, могуць звязаць шалік ці проста квадраты памерам 18 на 18, якія мы потым сшыем у “коўдру дружбы”.
Калі ў вас няма вязальных нітак, а ёсць жаданне дапамагчы, патэлефануйце ў Шумілінскі офіс Чырвонага Крыжа. Мы дапаможам вам.
Дапаможам рэчамі
Пры падтрымцы жыхароў Шуміліна і ўсяго раёна арганізацыя Чырвонага Крыжа праводзіць збор цёплых рэчаў для тых, хто ў гэтым мае патрэбу. Усе рэчы прызначаны для людзей з невялікім даходам, для адзінокіх састарэлых, дзяцей-сірот, інвалідаў 1-2 груп, няпоўных сем’яў, памер пенсіі якіх не перавышае пражытачны мінімум, ці тых, хто знаходзіцца ў сацыяльных прытулках.
Прымаюцца новыя рэчы і тыя, якія былі ва ўжытку, але чыстыя і не патрабуючыя рамонту. Пасцельная бялізна, абутак, галаўныя ўборы, ніжняя бялізна прымаюцца толькі новыя.
Па ўсіх пытаннях звяртацца па тэлефонах: 8(029)895-04-96, 8(029)511-42-90.
В. ЧЫЖЫКАВА, старшыня раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.
Надрукавана ў №95 ад 09.12.2012 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *