22 сакавіка – Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі

Новости Общество

22 сакавіка – Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі

Паважаныя работнікі і ветэраны бытавога абслугоўвання насельніцтва
і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Шумілінскага раёна!
Шчыра віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў бытавога абслугоўвання
насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі!
Няма іншай галіны, якая была б так цесна звязана з задавальненнем самых неабходных па-трэб чалавека – стварэннем камфортных умоў жыцця, аказаннем своечасовых, кваліфікаваных і якасных паслуг, забеспячэннем дзейнасці ўстаноў сацыяльнай і вытворчай сфер. Аператыўнае рашэнне бягучых пытанняў галіны ў многім залежыць ад вашага прафесіяналізму, уважлівых адносін да людзей.
Менавіта вашымі рукамі робіцца многае для таго, каб было прыемна жыць, працаваць, ствараць будучае для дзяцей на сваёй малой радзіме.
Прыміце словы ўдзячнасці за работу, працавітасць, адданасць абранай справе. Шчыра жадаем вам здароўя, шчасця, згоды ў сем’ях і поспехаў у прафесійнай дзейнасці!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Апублікавана ў №22 ад 20.03.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *