Маладзёжны конкурс «Віцебшчына LIVE 2020!»

Моладзь Навіны

Маладзёжны конкурс «Віцебшчына LIVE 2020!»

У год малой радзімы Віцебскі абласны камітэт арганізаваў абласны конкурс відэаролікаў «Віцебшчына LIVE 2020!». Конкурс стартаваў на гэтым тыдні і будзе доўжыцца да 26 красавіка.

Маладым людзям у сваіх відэароліках прапаноўваецца расказаць пра сваю малую радзіму, яе славутасці, гісторыю. Удзел у конкурсе могуць браць усе жадаючыя, накіраваўшы сваю відэаработу на адрас арганізатараў.
Пераможцы будуць вызначаны да 10 мая. Дадаткова аднаго пераможцу абяруць шляхам народнага галасавання ў групе «Віцебская абласная арганізацыя БРСМ» у сацыяльнай сетцы «УКантакце».
Алесь САКАЛОЎ.
Апублікавана ў №24 ад 27.03.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *