Стартуе рэспубліканскі экалагічны конкурс “Наш агульны дом”

Новости Экология

Рэспубліканскі экалагічны конкурс “Наш агульны дом”

Штогод Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь праводзіцца рэспубліканскі конкурс на лепшую публікацыю на экалагічную тэматыку.

Конкурс праводзіцца ў намінацыі “Наш агульны дом”, у якой падаюцца нарысы, артыкулы, рэпартажы, агляды, замалёўкі і каментарыі пра беражлівыя адносіны да прыроды, навядзенне парадку на зямлі, добраўпарадкаванне тэрыторый населеных пунктаў, абыходжанне з адходамі, ахову водных рэсурсаў, атмасфернага паветра, жывёльнага і расліннага свету, укараненне новых тэхналогій у вобласці аховы навакольнага асяроддзя, захаванне помнікаў прыроды і іншыя матэрыялы па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў.
У конкурсе прымаюць удзел фізічныя асобы ў наступных катэгорыях: вучні, аматары, прафесіяналы.
Да ўдзелу дапускаюцца работы, апублікаваныя ў перыядычных выданнях у перыяд з 15 мая 2019 года да 15 мая 2020 года. Кожная работа, пададзеная на конкурс, суправаджаецца інфармацыйным лістом удзельніка конкурсу з указаннем намінацыі, катэгорыі, прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара, паштовага адраса і тэлефона.
Конкурсныя работы павінны быць прадстаўлены ў выглядзе газетнай ці часопіснай выразкі альбо ў выглядзе рукапіснага ці друкаванага тэксту з абавязковай назвай перыядычнага друкаванага выдання, у якім гэта работа была раней апублікаваная, нумара і даты выпуску.
Работы, якія ўдзельнічаюць у конкурсе, да 5 мая накіроўваюцца ў Шумілінскую раённую інспекцыю прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (будынак райвыканкама, кабінеты № 326, 327).
Генадзь КІСЯЛЕВІЧ, начальнік
раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў
і аховы навакольнага асяроддзя.
Апублікавана ў №25 ад 31.03.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *