В шумилинских аптеках маски разлетаются за полчаса

Здоровье Общество

Маскі разлятаюцца за паўгадзіны

Цэнтральная аптэка № 40, што на вуліцы Луначарскага, 2а ў Шуміліне, працуе зараз без выхадных з 8.00 да 20. 00. Але нейкага асаблівага ажыятажу тут няма. Гэта  пацвердзіла і загадчык аптэкі Анастасія Маскалькова.

– Не магу сказаць, што колькасць кліентаў у апошні час павялічылася. Людзі, як і звычайна ў гэты перыяд, купляюць супрацьвірусныя, гарачкапаніжальныя прэпараты, вітаміны, – расказала Анастасія Маскалькова.

У той жа час, у сувязі з напружанай эпідэміялагічнай сітуацыяй рэзка ўзрос попыт на маскі і сродкі дэзінфекцыі. Маскі ў Шуміліна завозяць 2-3 разы на тыдзень. Але разыходзяцца яны літаральна за паўгадзіны, расказала загадчык аптэкі. Да прыкладу, 800 штук паставілі 3 сакавіка. Некаторая іх частка была размеркавана паміж іншымі аптэкамі раёна, тыя, што засталіся, пакупнікі імгненна раскупілі. Цана за адну маску дасягае амаль двух рублёў – усё залежыць ад пастаўшчыка.

Антысептыкі для рук тут таксама ёсць у наяўнасці не заўжды. На момант нашага звароту, да прыкладу, заставаліся апошнія два. У аптэцы прапануюць таксама “хлоргексідзін” і “мірасэпт”, але заўважаюць, што для поўнай дэзінфекцыі неабходныя сродкі, якія ўтрымліваюць у складзе не менш як 60 працэнтаў спірту.

Дарэчы, няма ў аптэцы і звычайнага парацэтамолу – раскупілі. Фармацэўт заўважыла, што парацэтамол трэба ўжываць, каб збіць высокую тэмпературу.

Наталля ЧАРНІЧЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *