Военные железнодорожники помогают в освоении торфяного месторождения

Новости Экономика

Ва ўрочышчы Сідзень
Чыгуначныя войскі, якія сёння адзначаюць свой прафесійны Дзень, запатрабаваны і ў мірны час. Лішні раз пацвярджае гэты тэзіс фронт работ, які разгарнулі ваенныя чыгуначнікі на мірным тарфяным полі ва ўрочышчы Сідзень. У іх — дамова з аб’яднаннем “Віцебскаблгаз” на пракладку 4 кіламетраў вузкакалейкі для здабычы торфу.
В. а камандзіра маставой роты старшы лейтэнант Дзмітрый Казачкоў адзначае, што няпоўная рота вайскоўцаў (40 чалавек) прыступіла да работы на пачатку чэрвеня. Пройдзена 2,5 кіламетра каляі, пастаўлены дзве чыгуначныя стрэлкі. Да кастрычніка, як і вызначана дамовай, план будзе выкананы. Праўда, на мове ваенных, задача гучыць як вучэбна-практычныя заняткі ў рамках правядзення баявой падрыхтоўкі. Аднак ад гэтага яна не менш напружаная.
Разбілі палявы лагер вайскоўцы ля вёскі Брыцікі, што за мястэчкам Обаль. Добра служыць у азначаным падраздзяленні і наш зямляк-шумілінец радавы Аляксандр Бобаў. Пра гэта расказаў рэдакцыі ваенны камісар Шумілінскага райваенкамата А. Г. Чарняўскі. Дарэчы, і сам Алег Генадзьевіч да прыходу у ваенкамат служыў у чыгуначных войсках. Таму і яго віншуем  са святам, а разам з ім і ўсіх, хто прайшоў школу сталення ваеннага чыгуначніка. Здароўя, мірнага неба ўсім і шчаслівага лёсу!

Автор Николай БОРИСОВ.
Опубликовано в №60 от 06.08.2010



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *