Удалыя выступленні шумілінских баяністак і акардыяністак

Культура Молодёжь Новости

Удалыя выступленні

Сучасныя тэхналогіі (інтэрнэт, відэа) адкрываюць магчымасць для юных талентаў удзельнічаць у шматлікіх конкурсах, у тым ліку і міжнародных. Так, у Маскве ў сакавіку адбыўся Міжнародны конкурс музычнай творчасці «Веснавыя трэлі», які аб’яднаў больш за 500 канкурсантаў з розных куткоў Расіі і Беларусі. У ім прынялі ўдзел і выхаванкі Ганны Багданавай з Шумілінскай дзіцячай школы мастацтваў.


Конкурс праходзіў у анлайн-рэжыме. Нашы канкурсанткі вельмі перажывалі, хваляваліся, але змаглі прадэманстраваць свае здольнасці кампетэнтнаму журы.
Па выніках конкурсу пераможцай у намінацыі «Сола» ў сваёй узроставай катэгорыі стала Кіра Багданава, якая атрымала Гран-пры за выкананне «Музычнага моманту» А. Рыбалкіна. Трыа баяністаў і акардэаністаў у складзе выпускніц Аніты Адаменкі, Анастасіі Кашнікавай і Вікторыі Мацюшчанкі стала лаўрэатам II ступені ў намінацыі «Інструментальны жанр». Дзяўчынкам вельмі падабаецца іграць у ансамблі, яны сябруюць шмат гадоў і вучацца ў адным класе.
Дарэчы, праз тыдзень Кіра Багданава паспрабавала свае сілы ў конкурсе «Мая мелодыя». Шумілінская баяністка атрымала дыплом лаўрэата I ступені.
Вольга КОЦІКАВА,
пазаштатны карэспандэнт.
Апублікавана ў №28 ад 10.04.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *