А специалисты Шумилинского ДРСУ-204 ремонтируют дороги

Новости

Дарогі рамантуюць і падсыпаюць

Супрацоўнікі ДАІ правялі маніторынг стану дарог пасля зімы.
«У гэтым годзе зіма была цёплая і бясснежная – гэта плюс для дарог, – кажа старшы дзяржаўтаінспектар ДАІ РАУС Віктар Бурлакоў. – Практычна не было галалёду, менш сыпалі пясчана-салявой сумесі. Таму асфальт па-шкоджаны менш, чым у мінулыя гады. Але рамонт дарожнага пакрыцця патрэбны. У першую чаргу трэба рамантаваць аўтадарогі Бешанковічы-Шуміліна-Сураўні, Обаль-Полацк, Віцебск-Сіроціна».


Тыдзень таму работнікі ДРБУ-204 прыступілі да рамонту дарогі Шуміліна-Башні-Цербяшова. Гэта таксама праблемны ўчастак.
– Рамантуем ямы з дапамогай гранітнага шчэбеню і бітумнай эмульсіі, – расказалі рабочыя, якія працавалі ў Башнях. – Наступілі цёплыя дні, таму ў нас пачынаецца інтэнсіўная работа.
Ямкавы рамонт ДРБУ-204 мяркуе праводзіць практычна на ўсіх дарогах мясцовага значэння – работы будуць весціся не толькі вясной. «Акрамя таго, у планах адрамантаваць 2 км гравійнага пакрыцця, на 8 км пакласці асфальт, – расказаў начальнік ДРБУ-204 Уладзімір Раманаў. – Ужо ў красавіку пачнем класці асфальт на аўтадарогах Бешанковічы–Шуміліна–Сураўні, Навікі–Крывое Сяло. У нас ёсць тры дарожныя брыгады, якія адказваюць за ўтрыманне дарог мясцовага значэння». Таксама ДРБУ-204 прыступіла да будаўніцтва тратуара да магазіна «Санта».
Пачало рамонт дарог па райцэнтры і УП ЖКГ. «Яшчэ ў сакавіку засыпалі шчэбенем яміны на вуліцы Сіпко, – расказаў начальнік падраздзялення Шумілінскае Юрый Лосеў. – Таксама зрабілі частковы ямкавы рамонт на вуліцах Ленінская, Суворава, Юбілейная. Актыўна рамонт дарог разгорнецца ў канцы красавіка».
Людміла ЗУЙКОВА.
Апублікавана ў №28 ад 10.04.2020 г.
Брыгада ДРБУ-204 рамантуе дарогу ў аг. Башні.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *