Шумилинская библиотека предлагает проект «Диалоги памяти»

Край шумілінскі Общество

«Дыялогі  памяці»

Кніга «ПАМЯЦЬ. Гісторыка-дакументальная хроніка Шумілінскага раёна» выйшла ў 1985 годзе да 40-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Гэта было першае выданне на тэрыторыі Савецкага Саюза, у якім была дадзена спроба адлюстраваць гісторыю аднаго асобна ўзятага рэгіёна. Але асноўнай мэтай кнігі было сабраць і апублікаваць найбольш поўную інфармацыю пра трагічныя і гераічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, увекавечыць памяць пра салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі, партызан і падпольшчыкаў, воінаў-землякоў, якія загінулі ў баях з ворагам за свабоду роднай краіны, данесці да будучых пакаленняў іх подзвіг у гады вайны.

   З таго часу мінула 35 год, сёлета мы святкуем 75-ю гадавіну Вялікай Перамогі. Час адкрывае новыя імёны, ужо наша пакаленне імкнецца сабраць і захаваць раней невядомыя факты, якія адкрыліся ў апошнія гады. Шумілінская раённая бібліятэка арганізавала інтэрактыўны праект «Дыялогі памяці», які вядзецца ў групе раённай бібліятэкі ў сацыяльнай сетцы «Аднакласнікі». Жыхарам раёна прапанавалі дапоўніць старонкі кнігі «Памяць» інфармацыяй, расказамі пра сваякоў, якія ваявалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, вызначыліся працоўнымі дасягненнямі, унеслі свой уклад у развіццё раёна. Магчыма, у сямейных архівах захаваліся цікавыя фатаграфіі. Усё гэта паслужыць дапаўненнем да гісторыі раёна.

  Як расказала намеснік дырэктара Шумілінскай цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы Маргарыта Скуратава, ужо ёсць прыклады, калі за прозвішчам у кнізе «Памяць» адкрываюцца цікавыя жыццёвыя гісторыі. Таксама ў бібліятэцы збіраюць звесткі пра гісторыю Каўлякоўскага сельсавета. Калі выдавалася шумілінская «Памяць», сельсавет уваходзіў у склад Бешанковіцкага раёна, але неўзабаве быў перададзены ў склад Шумілінскага. Сабраная пра сельсавет інфармацыя змешчана ў кнізе «Памяць» Бешанковіцкага раёна. Зараз работнік бібліятэкі гэтую інфармацыю пераносяць у электронны варыянт шумілінскай кнігі.

  Супрацоўнікі бібліятэкі спадзяюцца, што шумілінцы актыўна адгукнуцца і ўключацца ў праект «Дыялогі памяці», дапамогуць сабраць шмат новай інфармацыі пра землякоў, дапоўняць гісторыю раёна цікавымі старонкамі гісторыі жыцця яго жыхароў.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.

Надрукавана ў №29 ад 14.04.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *