150 тонн песка вывезли с городских улиц после зимы шумилинские коммунальники

Общество Экономика

 

150 тон пяску з гарадскіх вуліц

    «Вясна для нас вельмі напружаны час, – пачынае размову майстар па добраўпарадкаванні УП ЖКГ Вераніка Багданава. – Неабходна як мага хутчэй  на шумілінскіх вуліцах навесці парадак пасля зімы. Хочацца сустрэць вясну ў прыгожым, а галоўнае чыстым гарадку». Майстар падкрэсліла, што ніякага аўралу няма, а работнікі дзень за днём прыводзяць у парадак райцэнтр.

  Два тыдні спатрэбіліся камунальнай службе, каб убраць з дарог і тратуараў Шуміліна смецце і пясок, што засталіся пасля зімы. Як адзначыла майстар, з 18 кіламетраў гарадскіх вуліц было вывезена каля 150 тон пяску. Пасля ручной ачысткі вуліц на дарогі «пайшоў» трактар-пыласос, які два-тры разы на тыдзень будзе чысціць шумілінскія дарогі.

   У райцэнтры больш чым 1600 дрэў і слупоў, якія неабходна было пабяліць. За мінулы тыдзень справіліся і з гэтай задачай. На ўсе работы пайшло каля 600 кг вапны.

  Зараз работнікі УП ЖКГ займаюцца афарбоўкай бар-дзюраў. Для гэтых мэт прадпрыемства набудзе каля 1 т белай і 600 кг чорнай фарбаў. Плануецца, што бардзюры стануць чорна-белымі да канца красавіка.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.

Надрукавана ў №29 ад 14.04.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *