Чтобы праздник прошёл без происшествий

Безопасность

Рэлігійныя  святы  без  здарэнняў

  У нядзелю праваслаўная царква адзначае адно з самых галоўных хрысціянскіх святаў – Вялікдзень, а потым Радаўніцу, падчас якіх па традыцыі  ў храмах ладзяцца ўрачыстыя мерапрыемствы з выкарыстаннем адкрытага агню. У сувязі з гэтым выратавальнікі просяць быць асабліва асцярожнымі і ўважлівымі і нагадваюць асноўныя правілы пажарнай бяспекі:

 – у храме будзьце асцярожныя пры запальванні свечак з падсвечнікаў, трымайце іх далей ад лёгказагаральных прадметаў;

 – старайцеся стаяць на бяспечнай адлегласці ад іншых прыхаджан з запаленымі свечкамі;

 – дома стаўце свечку ў незгаральную падстаўку;

 – не пакідайце запаленыя свечкі без нагляду, яны павінны быць недаступныя для дзяцей.

  У выпадку загарання адзення хутка скіньце яго, накрыйце шчыльным матэрыялам. У выпадку спрацоўвання пажарнай сігналізацыі і апавя-шчэння пра пажар не панікуйце, пакіньце памяшканне. Пры ўзнік-ненні пажару неадкладна тэлефануйце 101 ці 112.

 Многія на Радаўніцу наведваюць могілкі родных і блізкіх. Тут таксама варта выконваць пэўныя правілы бяспекі:

 – не кідайце на зямлю гарачыя запалкі і акуркі, не пакідайце шкляныя бутэлькі на адкрытых участках,

 – не паліце сухую траву каля кустоў, дрэў і драўляных пабудоў;

 – спальвайце смецце толькі пад кантролем.

  Калі вы выявілі невялікі травяны пал, пастарайцеся патушыць яго самастойна. Бывае, дастаткова проста затаптаць полымя, пачакаць і пераканацца, што трава больш не тлее. Траву можна патушыць і з дапамогай звязкі галін (у выглядзе мятлы) ці пяску. Калі вы не можаце патушыць пажар сваімі сіламі, тэлефануйце ў службу ратавання.

  Няхай вясеннія святы будуць светлымі, радаснымі і пройдуць без здарэнняў!

Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар РАНС.

Надрукавана ў №30 ад 17.04.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *