На контроле КГК Витебской области – аптеки и зарплата медиков

Вестник Комитета госконтроля

Маскі – у 4-х з 17 аптэк

  КДК Віцебскай вобласці правёў маніторынг наяўнасці ў продажы ў аптэках вырабаў медыцынскага прызначэння і лекавых сродкаў.

 

Сітуацыя вывучана ў 17 аптэках Віцебска і Віцебскага раёна, з якіх маскі меліся ўсяго ў 4-х аптэках (ад 4 да 150 штук па цане 1,40-4,04 руб.), антысептыкі для рук 2-9 найменняў і дазіровак – у 15 аптэках (0,50-18,64 руб.), парацэтамол – у 2 аптэках (1,03-1,50 руб.).

Па дадзеных УП “Фармацыя”, па вобласці гігіенічныя маскі розных відаў беларускай вытворчасці меліся ў 153 аптэках (0,25-4,75 руб.), антысептыкі для рук розных вытворцаў – у 282 аптэках (ад 0,24 руб.), парацэтамол беларускай вытворчасці – у 252 аптэках ад 1,04 руб.

Адзначана, што з дэзынфіцыруючых сродкаў у аптэках прадстаўлены ў асноўным сродкі, якія не ўтрымліваюць спірт.

Па дадзеных Інтэрнэт-сайта tabletka.by, маскі, дэзсродкі і гарачкапаніжальныя, супрацьзапаленчыя лекі першай неабходнасці меліся ў наяўнасці ў асобных аптэках УП “Фармацыя” і прыватных кампаній.

У мэтах выканання даручэння Кіраўніка дзяржавы пра забеспячэнне не пазней 13.04.2020 рэалізацыі ва ўсіх аптэках краіны медыцынскіх масак і антысептыкаў, а таксама рашэння калегіі КДК ад 7.04.2020 Камітэтам вобласці накіраваны прапановы арганізацыям, якія маюць сетку аптэк, пра неабходнасць ва ўмовах неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі насычэння рынку лекамі і вырабамі медпрызначэння першай неабходнасці.

Маніторынг аптэчнай сеткі працягваецца.

Медыкам даплацілі

  Па патрабаванні Камітэта дзяржкантролю Віцебскай вобласці забяспечана даплата заработнай платы медыцынскім работнікам.

  З першых дзён работы праводзімая ў абласным Камітэце дзяржкантролю «гарачая лінія» па пытаннях налічэння зарплаты работнікам бюджэтных арганізацый паказала сваю эфектыўнасць.

Падчас дэталёвага вывучэння зваротаў пра недаплату зарплаты ў адной з устаноў аховы здароўя Віцебска выяўлена парушэнне заканадаўства аб працы, якое прывяло да неабгрунтаванага зніжэння памеру зарплаты ўрачам, што працуюць з павышанай нагрузкай.

Пасля звароту грамадзяніна па патрабаванні КДК вобласці ўстанова зрабіла даналічэнні і выплату зарплаты 40 работнікам. За дапушчаныя парушэнні да дысцыплінарнай адказнасці прыцягнуты 2 службовыя асобы.

Кантроль за паўнатой выплаты зар-платы ў бюджэтных установах Віцебшчыны працягваецца.

Надрукавана ў №30 ад 17.04.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *