Помощь медикам

Главное Здоровье Общество

фота носіць ілюстрацыйны характар

Дапаможам медыкам

Ва ўмовах эпідэміялагічнай сітуацыі, выкліканай пандэміяй каронавірусу, нарадзіўся сапраўдны народны рух дапамогі медыцынскім установам і медыкам, якія ратуюць здароўе і жыцці людзей у складаных умовах. Так, на рахунак Шумілінскай ЦРБ на 17 красавіка паступіла 3762 рублі дабраахвотных узносаў, а яшчэ дапамагаюць бальніцы сродкамі індывідуальнай аховы і дэзынфіцыруючымі сродкамі, абсталяваннем і прадуктамі.

Сокі для ўрачоў і медсясцёр
Медсястра Шумілінскай ЦРБ Зінаіда Сцержанкова, якая вядзе ўлік дабрачыннай дапамогі ў бальніцы, адзначае, што кожны дзень гэтая дапамога расце. Дапамагаюць прадпрыемствы, грамадскія арганізацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі і проста добрыя людзі. «Са “Славянскага прадукта” прывезлі фрукты і дэзсродкі, з магазіна “Ёршык” – мыючыя і чысцячыя сродкі, канцылярыю, з ПМК-70 – апырсквальнікі для апрацоўкі паверхняў, – расказала яна. – Адгукнуліся многія прафсаюзныя арганізацыі і працоўныя калектывы, якія пералічылі грошы на рахунак бальніцы. Дапамагаюць гаспадары прыватных магазінаў. Напрыклад, Аляксандр Мацуганаў пастаўляе для медыкаў, якія сёння кругласутачна працуюць у бальніцы, сокі і фрукты.
Усім хочацца выказаць вялікі дзякуй за дапамогу. Агульная бяда ўсіх нас не толькі аб’яднала, але яшчэ раз паказала, што людзі нашага раёна сардэчныя, добрыя, спагадлівыя і гатовыя прыйсці на дапамогу бліжняму».
Ларыса ЗАЙЦАВА.

Фонд дапамогі

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі стварыла страхавы фонд дапамогі медыкам. ФПБ прыступае да выплат матэрыяльных кампенсацый работнікам медыцынскіх арганізацый, якія знаходзіліся ў кантакце з інфіцыраванымі і самі захварэлі.

Фонд дапамогі створаны пры Беларускім прафсаюзе работнікаў аховы здароўя, і галіновыя прафсаюзы салідарна пералічваюць у яго грашовыя сродкі. Тыя медработнікі, якія захварэлі да пачатку работы фонду, таксама атрымаюць матэрыяльную падтрымку.
Для атрымання дапамогі дастаткова прадставіць копію бальнічнага лістка і запыт ад пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы аховы здароўя. Пры гэтым грашовыя сродкі будуць пералічаны максімальна аператыўна без затрымак – не пазней за тры дні з моманту падачы ўсіх дакументаў.
Беларускі прафесійны саюз работнікаў аховы здароўя, адрас: 220126, г. Мінск, пр-т Пераможцаў, 21, к.1414, УНН 100094874.
Добраахвотны рахунак: № BY06 BLBB 3135 0100 0948 7400 1001
адкрыты ў Дырэкцыі «Белінвестбанка», код BLBBBY2X.
Аплату можна зрабіць у любым банку праз інтэрнэт-банкінг, мабільны банкінг, інфакіёск, касу.
Вячаслаў ЕМЯЛЬЯНАЎ,
старшыня раённай арганізацыі прафсаюзаў.
Апублікавана ў №31 ад 21.04.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *