«Раса» на азімых у «Прыазёрным міры»

Навіны Сельское хозяйство

«Раса» на азімых

Гэты манеўраны агрэгат на пнеўматычным хаду з назвай «Раса» сваім белым колерам і доўгімі «крыламі» выдзяляецца на зеляніне азімых. Сельгасмашына хутка «бегае» па палетках і робіць важную справу – сілкуе вадкімі мінеральнымі ўгнаеннямі выйшаўшыя з зімоўкі расліны, кажа гаспадар «Расы» ААТ «Прыазёрны мір» Яўген Мацак.

Механізатара, які вёў падкормку вадкімі азотнымі ўгнаеннямі азімай пшаніцы, мы сустрэлі на палетках ля Боськава.

– Я спраўляюся са ста гектарамі за дзень, – расказаў Яўген. – Падкарміў азімыя зерневыя ва ўрочышчах Непароты, Маркава, Пусткі. Другі год працую на такім агрэгаце. Мне падабаецца: на пнеўматычных колах не страшна ніякая гразь і нізіны.
Яўген Мацак самастойна падрыхтаваў агрэгат да вясенніх палявых работ. Беражэ адзіную ў гаспадарцы тэхніку. Так, да поля прывёз «Расу» на МТЗ. Патлумачыў гэта тым, што пнеўматычныя колы не маюць пратэктара і на асфальце могуць пашкодзіцца.
Пакуль мы размаўлялі, да поля пад’ехаў мясцовы механізатар Аляксандр Жыгуноў на трактары з бочкай. Ён прывёз 14 тон азотных угнаенняў. Іх хопіць Яўгену Мацаку на паўдня работы.
У ААТ «Прыазёрны мір» трэба падкарміць 615 га азімых зерневых і 280 га азімых крыжакветных. На раніцу 20 красавіка было падкормлена 393 га, расказаў дырэктар гаспадаркі Юрый Савіцкі.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №31 ад 21.04.2020 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *