Шумилинский спортивный обзор

Новости Спорт, туризм

Грэка-рымская барацьба
У Віцебску прайшоў рэспубліканскі турнір па грэка-рымскай барацьбе, у якім прынялі ўдзел усе вядучыя школы краіны.
Па выніках спаборніцтваў трое выхаванцаў Пятра Ганушчанкі сталі прызёрамі. У вагавой катэгорыі 58 кг пераможцам стаў Уладзіслаў Грачухін. На яго рахунку перамогі над двума прызёрамі рэспубліканскага першынства. Дарэчы, Уладзіслаў стаў адзіным прадстаўніком нашай вобласці, які выйграў першае месца.
Сярод удзельнікаў вагавой катэгорыі 54 кг былі чэмпіён Беларусі, прызёры рэспубліканскага першынства і ўдзельнікі чэмпіянату свету. Пры такім моцным складзе Вадзім Грачухін стаў трэцім. У вазе 50 кг трэцяе месца ў Аляксандра Храмцова.
Лёгкая атлетыка
Паспяхова выступілі на першынстве вобласці сярод ДзЮСШ лёгкаатлеты з нашага раёна.
Кірыл Васільеў (трэнер Уладзімір Кучко) выканаў нарматыў другога дарослага разраду па лёгкай атлетыцы на 60 метраў, Аляксандр Краўчанка і Антон Будневіч (трэнер Уладзімір Шэдзько) – нарматыў трэцяга дарослага разраду па лёгкай атлетыцы на 60 метраў і 400 метраў адпаведна.
Лепшае месца сярод спартсменаў нашага раёна ў Аляксея Гурновіча, які стаў пятым на дыстанцыі 3 кіламетры.
Баскетбол
У мінулую суботу ў Шуміліне восем каманд разыгрывалі кубак раёна па баскетболе сярод юнакоў.
Кубак выйгралі баскетбалісты СШ №1 (Дзмітрый Ананьеў, Іван Бярэзнікаў, Дзяніс Кляцкоў, Антон Сілін, Канстанцін Прохараў, Яўген Цырулік і Сяргей Іскол; настаўнікі фізкультуры  А. В. Асташонак, Г. У. Садохін і С. М. Лісейцаў), другое месца ў каманды Обальскай СШ (трэнер П. В. Ганушчанка), трэцяе – у СШ №2 (настаўнік фізкультуры А. В. Навуменка).
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №97 ад 16.12.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *