В Шумилинском районе продолжается месячник по благоустройству

Новости Общество

Прыбіраюць, чысцяць, фарбуюць

У раёне працягваецца месячнік па санітарнай ачыстцы і добраўпарадкаванні. У ім актыўны ўдзел прымаюць работнікі дарожных службаў.

Работнікі ДЭУ-36 фарбуюць бардзюры на дарозе Р-20 у аг. Мікіціха.

– Перад нашай арганізацыяй стаіць сур’ёзная задача па навядзенні парадку на дарогах, – кажа начальнік лінейна-дарожнай дыстанцыі № 364 ДЭУ-36 РУП «Віцебскаўтадар» Віктар Прыходзька. – Трэба ачысціць бардзюрны камень і тратуары ад смецця і пяску, якія засталіся пасля зімы, пафарбаваць больш за 2 кіламетры бардзюраў. Пачысціць, памыць, пагрунтаваць і пафарбаваць бар’ерныя агароджы, якіх на нашым рахунку каля васьмі кіламетраў. У планах пафарбаваць больш за тысячу стоек дарожных знакаў. Таксама будзем фарбаваць аўтобусныя павільёны, лавачкі, і сметніцы ў іх. Адным словам, работы шмат, стараемся і дзеля прыгажосці, і дзеля бяспекі дарожнага руху.
У лінейна-дарожнай дыстанцыі свая брыгада рабочых з 15 чалавек, столькі ж яшчэ далі на часовую дапамогу ад упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама. На кожны дзень распрацаваны графік работ. Напрыклад, на мінулым тыдні брыгаду рабочых мы сустрэлі ў Мікіцісе.
– Фарбуем бардзюр у чорна-белы колер, – расказалі жанчыны. – На сёння наш участак – ад Шуміліна да Мікіціхі. Ад райцэнтра да патрэбных участкаў пад’язджаем на «Газэлі». Прыбралі аўтобусныя прыпынкі ў Губіцы і Лоўшы, цяпер вось у Мікіціху прыехалі.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №32 ад 24.04.2020 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *