Технику на хранение ставят в сельхозпредприятиях Шумилинского района

Сельское хозяйство Экономика

За дзень не схопішся
Пасля заканчэння восеньскіх работ тэхніку трэба ставіць на зімовае захоўванне. Але ці заўсёды так? Да нядаўняга часу ў раёне яшчэ ўздымалі зябліва, механізатары не мелі часу, каб ушчыльную заняцца рамонтам і пастаноўкай тэхнікі ў арачнікі. Пачалі гэтым займацца толькі ў канцы лістапада-пачатку снежня. Усе 37 пасяўных агрэгатаў і 84 зернеўборачных камбайнаў паставілі ў арачнікі. Прыступілі да рамонту трактароў, а іх у гаспадарках налічваецца амаль тры сотні.
“Тыдзень таму раённая камісія аб’ехала ўсе майстэрні сельгаспрадпрыемстваў, – расказвае С. Б. Завадскі, намеснік начальніка райсельгасхарчу. – Па захоўванню тэхнікі лепш за ўсіх выглядае “Прыазёрны мір”. У гаспадарцы талковы інжынер – Уладзімір Фёдаравіч Карнілаў. Ён загадзя пачаў рамантаваць тэхніку, прытрымліваецца графіка здачы рухавікоў у рамонт. Ужо сёння тут рыхтуюць пасяўныя агрэгаты да веснавой сяўбы”.
Самыя багатыя на тэхніку ў ААТ “Лаўжанскае”. Тут узяліся ставіць тэхніку на зімовае захоўванне ўсёй механізатарскай талакой. Практычна справіліся за тыдзень, навялі  парадак і ў майстэрні.
Сярод маладых галоўных інжынераў намеснік начальніка райсельгасхарчу адзначыў Аляксандра Французава з “Ульскага”, тут сёлета парадак з тэхнікай.
“Падрыхтоўка тэхнікі да зімы – работа нескладаная, – лічыць начальнік раённай інспекцыі дзяржтэхнагляду С. М. Пантаплёў. – У большасці выпадкаў тут патрэбны не столькі дадатковыя выдаткі, колькі арганізаванасць і старанне. Пачысціць бункеры, пабяліць шыны не праблемна. Другая справа, што да гэтага не прывучаны”. Ну, узяць хаця б КУСГП “Сіроцінскі”. У майстэрні ў Сіроціне тэхніка стаіць роўненька, у радок, а вось у Слабадзе нібыта іншы свет – дзе было зручна механізатару пакінуць тэхніку, там трактары і знаходзяцца. У беспарадку, непрыгожа.
Людміла ЗУЙКОВА.
Надрукавана ў №97 ад 16.12.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *