Удалы год Сяргея Волкава

Сельское хозяйство

Удалы год Сяргея Волкава

Сяргей Волкаў працуе ў ААТ «АграБаравінка» вадзіцелем больш за сорак гадоў. Любіць свой аграгарадок, вясковую прыроду і лічыць, што самыя працавітыя людзі жывуць у Башнях.

На яго думку, сёлетні год удаўся: на сваім МАЗе ён перавёз тысячу тон зерня. З гэтай нагоды ў ААТ «АграБаравінка» з прэміяй і падарункамі прыехала старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова. Павіншавала лідара прадпрыемства і начальнік участка Аляксандра Міраненка. «Наш Сяргей Волкаў – адзін з самых вопытных і адказных вадзіцеляў, – расказала Аляксандра Васільеўна. – Ён спакойны і пакладзісты па характары, у тэрмін выконвае любую даручаную работу». А яе наперадзе яшчэ шмат – трэба адвозіць кукурузу ад кормаўборачных камбайнаў, прывозіць на прадпрыемства мінеральныя ўгнаенні, запчасткі для трактароў, дастаўляць на зерняток насенне проса. Ды і ці мала яшчэ работы ў сельскай гаспадарцы для вадзіцеля Сяргея Волкава.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
Апублікавана ў №74 ад 22.09.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *