Вручены награды победителям производственного соревнования на заготовке кормов.

Общество Сельское хозяйство

Падарункі – за плённую працу

Награждение механизаторов СУП «Ловжанское».

Райкамам прафсаюза работнікаў АПК разам са спецыялістамі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама падведзены вынікі раённых спаборніцтваў на корманарыхтоўцы.

Сярод механізатараў, якія працавалі на кормаўборачных камбайнах, пераможцам прызнаны Сяргей Гоманаў з ААТ «АграБаравінка», які на КВК-800 падабраў і здрабніў 7006 тон сянажнай масы. На кашэнні лепшымі былі Сяргей Бортнікаў з УП «Шумілінскі райаграсэрвіс», які на МТЗ-1221 з касілкай КДЦ-3,4 скасіў 356 гектараў травы, і Вячаслаў Дубінін з ААТ «АграБаравінка», які на МТЗ-892 з КДН-2,6 скасіў 702 гектары.

На трактарах з граблямі праявілі сябе механізатары СУП «Лаўжанскае»: Андрэй Аўсянкін, які на МТЗ-1221 з ГРЛ-9,6 згроб зялёную масу на 1322 гектарах і Максім Цітоў (МТЗ-82 з ГВР-630), на рахунку яко-га 1158 гектараў. На прэспадборшчыку не было роўных Ігару Барысевічу з гэтай жа гаспадаркі, які на МТЗ-1523 з ПРПП-1250 запрасаваў 386 тон сена.

На адвозцы сянажнай масы вызначаны адразу чатыры лепшыя механізатары. Так, Генадзь Смоляр з СУП «Лаўжанскае» на МТЗ-1221 з ПС-45 перавёз 2696 тон сянажнай масы, Віталь Антонаў з ААТ «Прыазёрны мір» (К-424 з ПС-45) – 2267 тон, Аляксандр Куракоў з ААТ «АграБаравінка» (МТЗ-82 і ПСТБ) – 1589 тон і Сяргей Трошын з гэтай жа гаспадаркі (МТЗ-1221 і ПСТ-9) – 2000 тон.

Адзначым, што больш за ўсіх пераможцаў на корманарыхтоўцы (па чатыры механізатары) у СУП «Лаўжанскае» і ААТ «АграБаравінка». У «Лаўжанскім» да віншаванняў механізатараў далучыўся і ды-рэктара гаспадаркі Аляксандр Глінскі.

Каб павіншаваць перадавікоў, сельгаспрадпрыемствы аб’ехалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова і намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Раман Прасветаў. Падзякавалі за работу, пажадалі далейшага плёну. Ад прафсаюза лідары атрымалі дыпломы і падарункі.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *