У Беларускай праваслаўнай царквы новы кіраўнік

Духоўнае Общество

У Беларускай праваслаўнай царквы новы кіраўнік

Патрыяршым экзархам усяе Беларусі, мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім назначаны епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніамін, паведамляецца на сайце Беларускай праваслаўнай царквы.


25 жніўня 2020 года ў Данілавым манастыры горада Масквы пад старшынствам Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла адбылося чарговае пасяджэнне Свяшчэннага сінода Рускай праваслаўнай царквы. Свяшчэнны сінод задаволіў прашэнне Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі, мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла аб вызваленні яго ад гэтай пасады і выказаў яму ўдзячнасць за працу. Уладыка Павел прызначаны мітрапалітам Екацерынаслаўскім і Кубанскім, кіраўніком Кубанскай мітраполіі.
Патрыяршым экзархам усяе Беларусі, мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім назначаны епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніамін. За ім захавана часовае кіраванне Барысаўскай епархіяй.
Уладыка Веніамін (у свеце Віталь Іванавіч Тупека) нарадзіўся 16 верасня 1968 года ў г. Лунінцэ Брэсцкай вобласці. У 1987-1989 гг. праходзіў вайсковую службу ва Узброеных Сілах. У 1992 годзе закончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «радыё-фізіка і электроніка».
Духоўную адукацыю атрымаў у Мінскай духоўнай семінарыі і Мінскай духоўнай акадэміі, якую скончыў у 1999 годзе з вучонай ступенню «кандыдат багаслоўя». Падчас вучобы прыняў манаскі пастрыг пад імем Веніамін у Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры.
20 сакавіка 2010 года патрыярх Кірыл прызначыў Веніаміна на пасаду епіскапа Барысаўскага, вікарыя Мінскай епархіі. 23 кастрычніка 2014 года назначаны епіскапам Барысаўскім і Мар’інагорскім.
Па інфармацыі афіцыйнага партала БПЦ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *