Здарэнні. Крымінал

Происшествия

Здарэнні. Крымінал

Пра здарэнні ў раёне расказаў намеснік начальніка РАУС Аляксандр Шумінскі.

Тэлевізар
У жыхара райцэнтра з незачыненай кватэры прапаў тэлевізар «Гарызонт». Па гарачых слядах супрацоўнікі крымінальнага вышуку знайшлі злачынцу, ім аказаўся раней судзімы жыхар Шуміліна. Узбуджана крымінальная справа.
Спужаліся
Хутчэй за ўсё здарыўся б крадзеж электрарухавіка і электраправодкі з будынка адной з былых школ раёна, калі б не вартавая служба. Злодзеі, якія падрыхтавалі рэчы на вынас, у ноч мяркуемага крадзяжу наткнуліся на вартаўніка, таму і збеглі. Падрабязнасці здарэння высвятляюцца.

Са зводак ДАІ
Без правоў
Супрацоўнікі УУС Віцебскага аблвыканкама спынілі ў Шуміліне жыхара Каравайніцы, які, не маючы права кіравання транспартнымі сродкамі, ехаў за рулём «Жыгулёў». Складзены адміністрацыйны пратакол (штраф да 20 БВ). Але парушальнік не зрабіў для сябе вывадаў і некалькі дзён таму быў зноў затрыманы супрацоўнікамі ДАІ. На гэты раз мужчына за рулём не толькі не меў правоў, але быў яшчэ і нецвярозым.
Цяпер яму пагражае штраф ад 50 да 100 БВ і пазбаўленне права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, на тры гады.
Кювет
На аўтадарозе Віцебск-Сіроціна адбылося ДТЗ. Жыхарка Віцебска, кіруючы аўтамабілем «Аўдзі», не ўлічыла асаблівасцей праезнай часткі (закругленне дарогі), не справілася з кіраваннем і з’ехала ў кювет. Спужаўшыся, жанчына пакінула месца ДТЗ. Складзены два адміністрацыйныя пратаколы. Пагражае штраф ад 5 да 25 БВ або пазбаўленне правоў кіравання да 2 гадоў.
Нецвярозая
Жыхар в. Сураўні даверыў руль свайго аўтамабіля «Нісан» мясцовай жыхарцы, якая не мела правоў кіравання і, да таго ж, была нецвярозай. Жанчына ехала па аўтадарозе Глушыца-Сураўні, дзе і была спынена супрацоўнікамі ДАІ.
На мужчыну і жанчыну складзены па два адміністрацыйныя пратаколы. Ім пагражае штраф ад 50 да 100 базавых велічынь і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў на два гады.
Раз’езд
Жыхар Мікіціхі, будучы ў в. Пальмінка Гарадоцкага раёна, стаў віноўнікам ДТЗ. Ен зачапіў сустрэчную машыну люстэркам свайго аўто. Пацярпелы (жыхар Гарадоцкага раёна) звярнуўся ў міліцыю. Высветлілася, што жыхар Мікіціхі быў яшчэ і нападпітку.
Яму пагражае штраф ад 50 да 100 базавых велічынь і пазбаўленне вадзіцельскіх правоў да 5 гадоў.
Апублікавана ў №34 ад 05.05.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *