В Шумилинском районе подвели итоги подворного обхода в Светлосельском сельсовете

Актуалии Президент Сельское хозяйство

Председетель На объезде в Башнях. Шумилинского райисполкома В. П. Куренной (справа) разговаривает с директором Бешнёвской СШ В. П. Зеньковым

“Збаўляцца ад шэрасці і будзённасці…”
Светласельскі сельсавет — па сутнасці прадмесце Шуміліна. Вядома, не лічачы аддаленых вёсак кшталту Лажок або Цербяшова. Таму, па ўсім відаць, і выпаў сельсавету гонар быць першым на маршруце падворнага абходу з  прыходам у раён новага старшыні райвыканкама У. П. Кураннога.
Нагадаем, што на працягу трох дзён, з 6 па 8 снежня, рабіўся падворны абход вёсак сельсавета сіламі груп райвыканкама, аналізавалася работа па заўвагах і прапановах сяльчан. А 13 снежня быў праведзены аб’езд аб’ектаў сацыяльна-культурнага прызначэння Светласельскага сельсавета, падведзены вынікі работы. На гэтым форуме Уладзімір Пятровіч Куранны акрэсліў сваю пазіцыю па многіх жыццёва важных праблемах сельсавета.
Аб’езд аб’ектаў пачынаецца з вёскі Лескавічы. Мы ў сельскім клубе. Уражанне добрае, тут удалося за пяць гадоў пасля капітальнага рамонту захаваць утульнасць, камфорт, будынак дагледжаны. Тое і па клубу ў Башнях. У старшыні райвыканкама ўзнікае паралель з клубам, што ў Язвіне. З тылу будынка — быльнік у рост чалавека. “Чаму такое стала магчымым?” — задае пытанне У. П. Куранны. І зараз жа гаворка пераходзіць у плоскасць хібаў па добраўпарадкаванні. Аказалася, у вёсцы Язвіна няма кантэйнераў па зборы смецця. Чаму? “Трэба брацца за такія вёскі, як Язвіна, — перакананы кіраўнік раёна. — Адпрацоўваць схему”. Гэта даручэнне кіраўніцтву УП ЖКГ.
Яшчэ адна думка, выказаная старшынёй райвыканкама. Вельмі дарэчы было б мець два-тры трактары пры кожным сельсавеце са шлейфам прычапнога інвентару. Гэтая тэхніка магла б вазіць для вясковых людзей дровы і сена, магла б араць і сеяць, выконваць іншыя работы. Трактары могуць на спонсарскіх пачатках перадаць мясцовыя гаспадаркі — ААТ “АграБара-вінка” і УП “Шумілінскі райаграсэрвіс”.
Дэлегацыя — у раённай гімназіі. Дырэктар Л. У. Маладзечкіна знаёміць з умовамі вучобы і адпачынку гімназістаў. Размова пераключаецца на спецыфіку абраных прафесій выпускнікамі.
Наведваем інтэрнат. Пры ім абсталявана душавая кабіна. У. П. Куранны ставіць задачу мець хаця б па адной ферме, дзе былі б падобныя душавыя ўстаноўкі — няхай і не такіх памераў. Даюцца канкрэтныя тэрміны для кіраўнікоў ААТ “АграБаравінка” і УП “Шумілінскі райаграсэрвіс” А. І. Мясаедава і А. Ф. Яхіяева.
Наведалі сельскі клуб у Башнях, затым пераехалі ў будынак школы.  Гаворка пераводзіцца на спонсарства, на тую дзейсную (паўторым — менавіта дзейсную, а не фармальную) дапамогу, на якую могуць разлічваць і школы, і дзіцячыя сады ад шэфаў. “Без адукацыі ніхто не можа абысціся, — гаворыць старшыня райвыканкама. — Са школы выходзяць усе ніці жыцця чалавека…”. Канкрэтная, прадметная гаворка вядзецца ў сценах Башнёўскага і Светласельскага дзіцячых садкоў, Башнёўскага ФАПа.
У будынку Светласельскага сельвыканкама падводзяцца вынікі аб’езду і падворнага абходу. На думку У. П. Кураннога, кожны з жыхароў раёна павінен пачынаць з пачуцця патрыятызму, з любві да роднай шумілінскай зямлі. Менавіта гэта пачуццё  “правакуе”  рэальнае ўвасабленне планаў з тым, каб край наш квітнеў і быў з кожным годам больш прыгожы. “Трэба збаўляцца ад шэрасці і будзённасці, — сказаў кіраўнік раёна. — Пахілыя, збуцвелыя агароджы, якія па некалькі гадоў не бачылі фарбы, быльнік у гаспадара, як гэта бачылі побач з дзіцячым садам у Башнях, паламаныя крэслы, цёмныя і недагледжаныя вуліцы — усё гэта не дадае настрою. Тым больш глыбокай восенню ці зімой…”.
І яшчэ. Перад аб’ездам старшыня райвыканкама, старшыня раённага Савета дэпутатаў, намеснікі старшыні райвыканкама праводзілі прыём грамадзян. У. П. Кураннога здзівіла, што да яго на прыём прыйшло  шмат людзей. “Многія надзённыя пытанні павінны рашацца на месцах, — перакананы Уладзімір Пятровіч. — Дробязі, хаця яны і жыццёва важныя для чалавека, павінны знімацца на першасным узроўні…”.
Мікалай МАРОЗ.
Надрукавана ў №97 ад 16.12.2011 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *