9 Мая – Дзень Перамогі

Беларусь помніць Главное

9 Мая – Дзень Перамогі

Дарагія жыхары Шумілінскага раёна!
Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, працаўнікі тылу!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з 75-й гадавінай Вялікай Перамогі!
эты дзень – сімвал гераізму і гордасці нашага народа, яго сілы духу і непахіснай стойкасці, увасабленне гонару і доблесці!
Праходзяць дзесяцігоддзі, змяняюцца пакаленні, але Вялікая Перамога застаецца ў нашых сэрцах, памяць пра якую для ўсіх будзе вечным прыкладам, узорам мужнасці. Подзвіг людзей, якія сумелі захаваць для будучых пакаленняў мірную і свабодную краіну, – па-за часам!
Мы схіляем галовы перад памяццю загінуўшых і выказваем удзячнасць тым, хто сёння з намі. Мы ганарымся вамі, нашы дарагія ветэраны, і бясконца ўдзячны за подзвіг і самаахвярнасць, якія дапамаглі ў час вайны адстаяць незалежнасць краіны і жыццё на Зямлі!
Паважаныя землякі! Будзем годнымі старэйшага пакалення, захаваем праўду пра вайну, гераізм і перададзім яе нашчадкам.
Жадаем ветэранам фронту і тылу здароўя і даўгалецця!
Няхай гэтыя майскія дні сагрэюць вашы сэрцы цяплом зносін з роднымі і блізкімі, напоўняць ваш дом мірам і дабром!
Жадаем вам здароўя і дабрабыту, цяпла і клопату, падтрымкі і ўзаемаразумення! Нізкі вам паклон і вялікі чалавечы дзякуй!
Раённы выканаўчы камітэт.  Раённы Савет дэпутатаў.
Апублікавана ў №35 ад 08.05.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *