Шумилинские призывники получают повестки в армию

Молодёжь Новости Общество

З пажаданнямі міру і добрай службы
У мінулую пятніцу адбылося пасяджэнне прызыўной камісіі пад старшынствам намесніка старшыні райвыканкама Ірыны Шалахавай.

На камісію былі запрошаны дзевяць будучых ваеннаслужачых, якім пасля загаду аб прызыве былі выдадзены павесткі. Па словах начальніка адасобленай групы Шумілінскага раёна Бешанковіцкага АРВК Андрэя Собіна, шумілінскія хлопцы для праходжання тэрміновай ваеннай службы адправяцца ў сухапутныя войскі, воінскія часці ўнутраных войскаў, войскі радыёэлектроннай барацьбы і радыёэлектроннай разведкі, дэсантныя войскі.
Сёлета, у год 75-годдзя Перамогі, першым з нашага раёна на тэрміновую ваенную службу ў сухапутныя войскі адправіўся Аляксандр Гузік з Амбросавіч. Павіншаваць яго прыйшлі актывісты Беларускага фонду міру – старшыня раённай арганізацыі Людміла Шаўцова і старшыня рэвізійнай камісіі Святлана Піульская, якія ўручылі прызыўніку памятны падарунак і наказы (на здымку). «Мы ўпэўнены, што нашы шумілінскія хлопцы будуць годна служыць, будуць дастойнымі сваіх прадзедаў, якія ваявалі на франтах і ў партызанскіх атрадах, былі працаўнікамі тылу ў час Вялікай Айчыннай вайны, – сказала Людміла Шаўцова. – Наш наказ усім будучым салдатам: беражыце мір у нашым агульным доме – Рэспубліцы Беларусь».
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №36 ад 12.05.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *