Детсадовцы из Шумилино отправили ветеранам открытки на «Почту Победы»

Новости Образование

«Пошта Перамогі»

9 мая – асаблівая дата ў календары. Выхаванцы дзіцячага садка №1 г.п. Шуміліна напярэдадні Дня Перамогі сумесна з педагогамі і бацькамі прынялі ўдзел у акцыі «Пошта Перамогі».

Выхаванец ясляў-сада №1 Прохар Шабанаў адпраўляе віншавальныя паштоўкі ветэранам.

Яны з любоўю і душэўнай цеплынёй сваімі рукамі зрабілі віншавальныя паштоўкі для шаноўных ветэранаў. На кожнай – словы падзякі за мужнасць, стойкасць і мірнае неба над галавой.
Не засталіся ў баку і некаторыя педагогі. Так, выхавальнік ясельнай групы Іна Данілава зрабіла прыемны падарунак для Быкавай Надзеі Лук’янаўны і Сафонавай Раісы Антонаўны – наведала ветэранаў дома. Прыйшла ў госці з паштоўкамі, кветкамі, прысмакамі і пажаданнямі моцнага здароўя і даўгалецця!
Вольга КОЦІКАВА,
няштатны карэспандэнт.
Апублікавана ў №37 ад 15.05.2020 г.

«Прыйшла вясна – прыйшла Перамога»

Выхаванне патрыятызму, іншых маральных і грамадзянскіх пачуццяў пачынаецца з маленства. 75-годдзе Вялікай Перамогі стала падставай для таго, каб расказаць нашым выхаванцам пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, гераічны подзвіг народа ў гады вайны.

У фае нашай установы адукацыі – Шумілінскім яслях-садзе №3 – была арганізавана выстава дзіцячай творчасці «Яны змагаліся за Радзіму», на кніжных паліцах у групах аформлены выставы «Ніхто не забыты, нішто не забыта». Музычныя кіраўнікі Н. Самарукава і В. Сітнікава стварылі фанатэку «Мелодыі вайны».
Выхавальнікі правялі тэматычныя заняткі, гутаркі пра свята Перамогі, расказалі пра гераізм савецкіх салдат. Дзеці з вялікім натхненнем прынялі ўдзел у дні паэзіі «Прыйшла вясна – прыйшла Перамога». У старэйшых групах правялі свята «Вялікай Перамозе – 75 год».
Незабыўным стаў удзел у акцыі «Пошта Перамогі», калі выхаванцы ўсіх узроставых груп пісалі ветэранам віншавальныя паштоўкі і лісты, неслі іх у паштовую скрыню і адпраўлялі як знак павагі, памяці і ўдзячнасці. Такія справы і ўчынкі выхоўваюць у маленькіх чалавечках пачуццё сапраўднага грамадзяніна, патрыёта нашай Радзімы.
Галіна АЎТУШКА,
намеснік загадчыка Шумілінскага ясляў-сада №3.
Апублікавана ў №37 ад 15.05.2020 г.

Прыватныя аб’явы, апублікаваныя ў №37 ад 15.05.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *