Комитет госконтроля информирует

Вестник Комитета госконтроля

Разгледжана на калегіі

На калегіі КДК Віцебскай вобласці разгледжаны вынікі кантрольных мерапрыемстваў за выкананнем упаўнаважанымі органамі вобласці заканадаўства, якое рэгулюе кантрольную (наглядную) дзейнасць.

Калегіяй адзначана, што пасля ўступлення ў сілу з 1 студзеня 2018 года Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №376 значна зменшылася праверачная нагрузка на суб’екты вобласці. За 2019 год было праведзена 1148 праверак (847 выбарачных і 301 пазапланавая), ці 13,2% у агульнай колькасці праверак па краіне. Правам правядзення праверак скарысталіся тэрытарыяльныя падраздзяленні 19 дзяржорганаў (з 25 упаўнаважаных).
Разам з тым КДК выяўлены шэраг парушэнняў і недахопаў пры планаванні, арганізацыі і правядзенні кантрольных мерапрыемстваў, афармленні іх вынікаў.
У цэлым па выніках праведзеных Камітэтам вобласці ў 2019 годзе кантрольных мерапрыемстваў за дапу-шчаныя парушэнні пры ажыццяўленні кантрольнай і нагляднай дзейнасці прыцягнуты да дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці 46 службовых асоб кантралюючых і наглядных органаў вобласці.

Стаўка на айчынную гародніну

На пасяджэнні калегіі КДК Віцебскай вобласці разгледжаны вынікі кантрольных мерапрыемстваў за выкананнем даручэнняў Кіраўніка дзяржавы, якія тычацца работы па абароне ўнутранага рынку і павышэнні эфектыўнасці работы цяплічнай гаспадаркі.

На тэрыторыі вобласці асноўнымі вытворцамі гародніны закрытага грунту з’яўляюцца УП “Рудакова”, філіялы “Цяплічны” і “Вясна-энерга” РУП “Віцебскэнерга”, ПУП “Віцебск-Агра” ААТ “Тэлезавод “Віцязь”, якімі ў 2019 годзе вырашчана 17,7 тыс. т прадукцыі закрытага грунту. З іх амаль 99% ад агульнага ўраджаю складаюць агуркі і памідоры, 1% – салаты, вострыя прыправы і раннія культуры. Патрэбнасць у перцах, кабачках, баклажанах, радысцы, капусце і іншых ранніх культурах забяспечваецца ў асноўным за кошт імпарту.
Вынікі кантрольных мерапрыемстваў 2019 года і студзеня-сакавіка 2020 года паказалі, што ў Віцебскай вобласці не прымаецца належных мер па зніжэнні айчыннымі вытворцамі сабекошту выпускаемай прадукцыі. Высокія выдаткі не дазваляюць атрымаць неабходную рэнтабельнасць і, як вынік, істотна скараціць долю імпарту гародніны. Не ўкараняюцца эканамічныя тэхналогіі вытворчасці на аснове святлодыёдаў для эканоміі спажывання электраэнергіі, не заключаюцца прамыя дагаворы з гандлёвымі арганізацыямі, рэалізацыя вядзецца праз пасрэднікаў, што вядзе да падаражэння.
Па выніках разгляду калегіі дадзены адпаведныя даручэнні органам улады, прадпрыемствам-вытворцам і іх вышэйстаячым арганізацыям, а таксама гандлёвым арганізацыям па насычэнні ўнутранага рынку неабходнай прадукцыяй, правядзенні мерапрыемстваў па зніжэнні сабекошту выпускаемай прадукцыі і ажыццяўленні імпартазамяшчэння.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №38 ад 19.05.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *