В Витебской области стартует конкурс буктрейлеров «Книга с экрана»

Молодёжь Новости


“Кніга з экрана”
У Віцебскай вобласці з 19 мая стартуе другі сезон абласнога этапа рэспубліканскага творчага конкурсу буктрэйлераў «Кніга з экрана».

Як расказала в. а. першага сакратара РК ГА БРСМ Вікторыя Бяляева, прыняць удзел у праекце могуць вучні школ, студэнты, працоўная моладзь, прычым як індывідуальна, так і ў складзе творчай групы не больш за 10 чалавек. Другі сезон конкурсу прысвечаны тэме малой радзімы, а кніжныя трэйлеры прапануецца стварыць па творах беларускіх аўтараў. Вынікі раённага этапа будуць падведзены да 28 чэрвеня, абласнога – да 24 ліпеня.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна накіраваць электронную заяўку на ўдзел у адрас раённага камітэта brsm.shum2018@gmail.com, а таксама буктрэйлер, загружаны на любы файлаабменны сэрвіс (Google Дыск, Яндэкс.Дыск) у выглядзе актыўнай спасылкі для скачвання. Буктрэйлеры павінны быць створаны на аснове кніг беларускіх аўтараў.
«Самае галоўнае патрабаванне да буктрэйлера – гэта павінен быць кароткі фільм ці анімацыя працягласцю не больш 1,5 хвіліны, – адзначыла Вікторыя Бяляева. – Вітаюцца выкарыстанне вершаў, прозы, фрагментаў з фільмаў, знятых па матывах адпаведнай кнігі, анімацыйных эфектаў. Пры гэтым удзельнік павінен прадставіць аўтарскую работу».
Нагадаем, што першы сезон конкурсу быў прысвечаны 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Удзел у ім прынялі 94 творчыя работы.
Арганізатарамі рэспубліканскага творчага конкурсу выступаюць БРСМ, Міністэрства інфармацыі, Саюз пісьменнікаў Беларусі і Нацыянальная бібліятэка.
Алена КАРПУШЭНКА.
!Буктрэйлер (англ. booktrailer) – гэта кароткі відэаролік, які расказвае ў адвольнай мастацкай форме пра якую-небудзь кнігу. Мэта такіх ролікаў – прыцягнуць увагу да кніг з дапамогай візуальных сродкаў, характэрных для трэйлераў да кінафільмаў, прапаганда чытання. Большасць буктрэйлераў выкладваецца на папулярныя відэахостынгі, што садзейнічае іх актыўнаму распаўсюджванню ў сеці Інтэрнэт.
Надрукавана ў №38 ад 19.05.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *