У Віцебскай вобласці БРСМ запрашае прыняць удзел у бізнэс-гульні «Пачынаючы фермер»

Молодёжь Новости

“Пачынаючы фермер”

У Віцебскай вобласці БРСМ запрашае прыняць удзел у бізнэс-гульні «Пачынаючы фермер». Арганізатарам выступае БРСМ пры падтрымцы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Кансультацыйную дапамогу аказвае Расійскі саюз сельскай моладзі.


«Да ўдзелу запрашаюцца каманды да пяці чалавек ва ўзросце ад 14 да 31 года з ліку школьнікаў, якія жывуць у вёсцы, навучэнцаў і студэнтаў устаноў адукацыі аграрнага профілю, маладых спецыяліс-таў аграрнага сектара, а таксама прадпрымальнікаў, занятых у сферы аграпрамысловага комплексу, – паведаміла выконваючая абавязкі першага сакратара РК ГА БРСМ Вікторыя Бяляева. – Бізнес-ідэі могуць тычыцца жывёлагадоўлі, раслінаводства, сельскагаспадарчай кааперацыі, агратурызму і ландшафтнага дызайну. Можна абраць і свабодную тэму».
Для ўдзелу дастаткова адправіць заяўку ў адрас райкама ГА БРСМ brsm.shum2018@gmail.com. Гульня ўключае абласны, нацыянальны і міжнародны этапы. Абласны этап пройдзе ў завочным фармаце да 25 мая. Міжнародны вочны этап з абаронай праектаў перад экспертным саветам пройдзе ў адным з рэгіёнаў Расіі. Удзельнікі гульні атрымаюць адзнаку сваіх праектаў, пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і падарункамі. Плануецца, што іх запросяць на стажыроўкі ў краіны-удзельніцы – Беларусь, Расію, Кыргызстан, Казахстан, Арменію.
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №38 ад 19.05.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *