В Шумилинском районе отметили лучших механизаторов на посевной

Главное Новости Сельское хозяйство

Падзякі і падарункі – лепшым
У раёне пасля заканчэння сяўбы зерневых і зернебабовых падведзены вынікі спаборніцтваў сярод механізатараў.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Вольга Пусянкова наведала ААТ «АграБаравінка» і «Прыазёрны мір» – менавіта тут працуюць механізатары, якія вызначыліся падчас пасяўной.

Мікалай Жыгуноў і Аляксандр Раманятаў.

На сяўбе зерневых і зернебабовых культур паказаў прыклад руплівай працы Мікалай Жыгуноў, галоўны інжынер ААТ «Прыазёрны мір», які на вясенне-палявых работах працаваў за рулём трактара. Мікалай засеяў 1052 гектары палеткаў. А рыхтаваў глебу для сяўбы яго калега Аляксандр Раманятаў, на рахунку якога 2212 гектараў прадыскаваных плошчаў.

Сяргей Лісоўскі.

Два лідары вызначаны і ў ААТ «АграБаравінка»: на ворыве лепшым стаў Мікалай Талдыкін (узараў 452 га), на культывацыі – Сяргей Лісоўкі (622 га). Да віншаванняў механізатараў далучылася старшыня прафсаюзнай арганізацыі сельгаспрадпрыемства Аляксандра Міраненка, якая пажадала сваім землякам здароўя і далейшых поспехаў падчас касавіцы і жніва.
Усе пераможцы раённых спаборніцтваў атрымалі ад райкама прафсаюза па-дзякі і каштоўныя падарункі.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Апублікавана ў №39 ад 22.05.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *