Полина Панкратенко вместе с мамой изучает историю войны по памятникам Шумилинщины

Образование

Што  помнікі  расказваюць  пра  вайну?

На тэрыторыі нашага раёна шмат вайсковых помнікаў і брацкіх пахаванняў. Кожнае з іх даглядаецца, на кожнае ўскладаюцца кветкі і вянкі па святочных і памятных датах. Маладыя людзі цікавяцца баявымі подзвігамі сваіх дзядоў, імкнуцца захаваць памяць пра іх.

–  На адным з мерапрыемстваў наша настаўніца паказала нам фота брацкай магілы часоў Вялікай Айчыннай вайны, – кажа другакласніца Слабадской школы Паліна Панкраценка. –  І я зацікавілася, хто тут загінуў, захацелася як мага больш дазнацца пра салдат, якія вызвалялі наш аграгарадок ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вельмі хацелася пабываць у тых месцах, дзе ваявалі салдаты. Настаўніца Святлана Віктараўна Калеснікава прапанавала напісаць пра помнікі навуковую работу. Ідэю падтрымалі мая мама Марына Фёдараўна. Вось так паступова мы пачалі збіраць матэрыялы. Разам многа чыталі пра вайну, але самымі цікавымі для мяне была экскурсія па вёсках, дзе ёсць брацкія могілкі. Мы прыбіралі, ускладалі кветкі, падлічвалі, колькі там пахавана салдат, гутарылі са старэйшымі жыхарамі населеных пунктаў.

Неўзабаве пабачыла свет работа «Ці могуць помнікі расказаць праўду пра вайну?». У ёй многа гістарычных матэрыялаў: як раней выглядалі помнікі, як месцы пахаванняў адзначаліся на тапаграфічных картах, калі і чаму рабіліся перапахаванні, на тэрыторыі якіх вёсак вяліся кровапралітныя баі. Паліна Панкраценка ў сваёй рабоце расказала пра брацкія могілкі ў Дворышчы, Тропіне, Сянькове, Маісеенках, Слабадзе, пра салдат, якія тут знайшлі апошні спачын, пра Героя Савецкага Саюза Фёдара Афанасьева, чыё імя носіць піянерская дружына Слабадской школы.

«Асабліва ўразіў дзяўчынку помнік вязням Сіроцінскага гета, які наведалі разам, – кажа Святлана Калеснікава. – Паліна зрабіла свае вывады: “А калі б гэтых людзей не расстралялі, то ў нашу школу з Сіроціна ездзіла вучыцца шмат дзяцей. Магчыма, са многімі з іх я магла б пасябраваць”. Пасля напісання работы мы склалі зручны турыстычны маршрут па месцах баявой воінскай славы і помніках Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі сельсавета. Цяпер можам праводзіць як рэальныя, так і віртуальныя экскурсіі.

Магчыма, нехта мяркуе, што пісаць навуковыя работы ў пачатковых класах ранавата. Гэтую думку можна абвергнуць: патрыятычным выхаваннем  варта займацца яшчэ з дзіцячага сада. Тым больш, калі насустрач ідуць бацькі, якія ва ўсім падтрымліваюць сваіх дзяцей. Работа Паліны атрымалася не толькі цікавай, але і пазнавальнай для ўсіх вучняў нашай школы».

Ларыса КІСЯЛЁВА.

Опубликовано в №40 от 26.05.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *