9 июня в Тропино состоится митинг в рамках областной акции «Дорогами памяти»

Общество

Мемориальный комплекс в д. Тропино Шумилинского района

9 чэрвеня 2020 года ў 11.00 гадзін у вёсцы Тропіна Сіроцінскагасельскага Савета Шумілінскага раёна адбудзецца мітынг у рамках абласной патрыятычнай акцыі “Дарогамі памяці” сярод аўтаклубаў вобласці, прысвечанай 75-годдзю Вялікай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.Акцыя накіравана на зберажэнне памяці пра гераічныя подзвігі беларускага народа  ў час вайны.

Агонь памяці, які прывезлі2 чэрвеня ў  Шуміліна з Ушач, будзе перададзены на мітынгу нашым суседзям з Гарадоцкага раёна. Будуць таксама перададзены ў г. Гарадок кнігі “Памяць”, карты з 13 раёнаў вобласці з указаннем помнікаў загінуўшых, дзе ўжо адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы.

3 ліпеня 2020 года акцыя завяршыцца ў г. Віцебску, дзе аўтаклубы прымуць удзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *