Пытанні выбараў і летняга адпачынку дзяцей разгледжаны на пасяджэнні райвыканкама

ВЫБОРЫ-2020 Главное Улада

Пытанні выбараў і летняга адпачынку дзяцей разгледжаны на пасяджэнні райвыканкама

Рашэнне аб утварэнні ўчасткаў для галасавання на выбарах Прэзідэнта краіны было прынята 3 чэрвеня на пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта, якое правёў старшыня райвыканкама Віктар Гутараў.

Начальнік аддзела па арганізацыйна-кадравай рабоце райвыканкама Галіна Каралёва паведаміла, што ў адпаведнасці з заканадаўствам і каляндарным планам выбарчай кампаніі, да 7 чэрвеня неабходна ўтварыць участкі для галасавання. З мэтай апты-мізацыі работы прапанавана скараціць колькасць участкаў да 26. Так, адзначыла дакладчык, прапаноўваецца далучыць участак, які быў размешчаны ў Полькавічах, да ўчастка ў Крывым Сяле, участак у Пабедзе – да участка ў Мікіцісе, участак у Сураўнях – да участка ў Мішневічах, а таксама бальнічны ўчастак – да бліжэйшага гарадскога ўчастка для галасавання. Таксама будзе зменена і месца знаходжання некаторых участкаў: у сувязі з рамонтам Шумілінскай СШ №1 участак для галасавання №2 будзе размешчаны ў адміністрацыйным будынку гісторыка-краязнаўчага музея (былы будынак падатковай інспекцыі), у вёсцы Язвіна ўчастак пераедзе ў будынак ясляў-сада, дзяцей на гэты час (два тыдні) будуць падвозіць у Башні, участак у Мікіцісе размесціцца ў будынку сельскага Цэнтра культуры і вольнага часу. Галіна Анатольеўна адзначыла, што напярэдадні раённая выбарчая камісія ўзгадніла праект рашэння аб стварэнні ўчасткаў для галасавання. Рашэнне райвыканкама надрукавана ў газеце «Герой працы».

Намеснік старшыні райвыканкама Ірына Шалахава расказала пра асаблівасці арганізацыі адпачынку ў аздараўленчых лагерах у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй, азнаёміла з рашэннямі і рэкамендацыямі, прынятымі на рэспубліканскім узроўні. Першая змена дзённых аздараўленчых лагераў арганізавана ў Шумілінскай СШ №2, яслях-садзе №3, Обальскай, Мішкаўскай і Слабадской школах. Паступіла 129 заяў ад бацькоў і 3 чэрвеня дзеці пачалі наведваць лагеры, дадаткова працуе лагер працы і адпачынку на 37 чалавек. Адменены сёлета валанцёрскія 9-дзённыя лагеры, работа якіх планавалася ў Кардонскай СШ і Шумілінскай СШ №2.

Што тычыцца работы кругласутачных лагераў  («Пунсовы ветразь» у Лескавічах і «Дружба» ў Амбросавічах), то першая змена павінна пачацца 15 чэрвеня і райвыканкаму неабходна даць дазвол на іх работу. Ірына Іванаўна паведаміла, што з-за эпідсітуацыі ў гэтых лагерах неабходна арганізаваць поўнасцю закрытую работу: выхавальнікі і персанал лагераў павінны прайсці перад пачаткам работы 5-дзённы каранцін, ім забаронена пакідаць лагер да канца змены, пражыванне і харчаванне будзе арганізавана ў лагеры, забаронена наведванне дзяцей бацькамі. У «Пунсовы ветразь» на 70 месцаў паступіла 36 заяў. З улікам выдаткаў на арганізацыю адпачынку прапанавана перанесці работу лагера на другую змену, якая пачнецца з 11 ліпеня. Што тычыцца работы ДАЦ «Дружба», які належыць «Віцебскаблгазу», раённы выканаўчы камітэт дазволіў арганізаваць яго работу з 15 чэрвеня.

На пасяджэнні былі разгледжаны іншыя бягучыя пытанні жыццядзейнасці раёна.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.

Надрукавана ў №43 ад 05.06.2020 г.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *