Республиканская акция МЧС “Каникулы без дыма и огня” проходит в районе

Безопасность Общество

«Канікулы без дыму і агню»

У краіне стартавала штогадовая прафілактычная акцыя. Яна пройдзе ў перыяд летніх канікул у прышкольных і летніх аздараўленчых лагерах, ва ўстановах дашкольнай адукацыі. Частымі гасцямі тут будуць супрацоўнікі МНС.

Летнія канікулы – шчаслівая і самая доўгачаканая пара для школьнікаў. Але менавіта ў гэты перыяд фіксуецца рост колькасці пажараў і іншых надзвычайных сітуацый з удзелам непаўналетніх. Часта яны здараюцца з-за таго, што дзеці застаюцца без нагляду дарослых.

Галоўная мэта, якую ставяць перад сабой выратавальнікі, – папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, а таксама гібель дзяцей на вадаёмах. На тэрыторыі лагераў, у дзіцячых садках на інфармацыйных стэндах з’явіцца тэматычная наглядна-выяўленчая прадукцыя. Супрацоўнікі МНС правядуць прафілактычныя гутаркі з дзецьмі, віктарыны, квэст-гульні, конкурсы, наладзяць прагляд навучальных відэафільмаў і мультфільмаў. Пройдуць прэзентацыя часопіса «Юны выратавальнік», экскурсіі ў пажарную аварыйна-ратавальную часць. Плануюць выратавальнікі правесці конкурс на лепшае сэлфі з атрыбутамі МНС.

Вадзім ПІВАВАРАЎ, інспектар райаддзела па надзвычайных сітуацыях.

Надрукавана ў №44 ад 09.06.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *