Райком профсоюза работникова АПК подвёл итоги соревнования животноводов Шумилинщины за май.

Общество Сельское хозяйство

У яе цялятак – лепшыя прывагі

Спецыялісты райкама прафсаюза работнікаў АПК і ўпраўлення па сельскай гаспадарцы райвыканкама падвялі вынікі работы па вырошчванні маладняку буйной рагатай жывёлы за мінулы месяц. Лепшыя вынікі паказала Вера Іванаўна Барысевіч, цялятніца фермы Кардон КУСГП «Ульскі», у групе цялят якой сярэднямесячныя прывагі ў красавіку дасягнулі 657 грамаў.

Жыццё Вера Барысевіч заўсёды было звязана з жывёлай: спачатку дапамагала маці, якая працавала цялятніцай, потым сама даіла кароў на ферме Гусінцы. А калі амаль сем гадоў таму на ферме Кардон зрабілі цялятнік і прапанавалі Веры Іванаўне даглядаць жывёлу, тая крыху разгубілася: як ёй, аператару машыннага даення з важкім стажам, памяняць прафесію. Але рызыкнула, узяла адказнасць за групу дарошчвання, дзе налічвалася дзвесце галоў. «Зараз мне вельмі падабаецца даглядаць жывёлу, – кажа жанчына. – Кожны тыдзень назіраю, як падрастаюць цяляты, набіраюць вагу. Бачыць вынікі сваё работы – гэта вялікае задавальненне».

За перамогу ў раённым спаборніцтве па вырошчванні маладняку Веры Барысевіч уручана падзяка і прэмія райкама прафсаюза работнікаў АПК.

Ларыса ЗАЙЦАВА.

Надрукавана ў №44 ад 09.06.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *