Обновлённой встретит новый учебный год Шумилинская СШ №1

Образование Общество

Шумілінская  СШ  №1: ідзе  капітальны  рамонт

– Гэты аб’ект  для Шумілінскай ПМК-70 адзін з прыярытэтных, –  пачаў размову галоўны інжынер ПМК-70 Раман Карасёў. – Некалькі год таму папрыгажэў фасад школы. А сёлета ідзе капітальны рамонт унутры.

СШ №1 – адзін з ключавых будынкаў райцэнтра, тут вучацца нашы дзеці. Аб’ёмы работы – вялікія, з імі неабходна справіцца да пачатку новага навучальнага года. Рамонт неабходна рабіць хутка і якасна.

Будаўнічыя работы ПМК-70 у Шумілінскай СШ №1 пачала ў канцы мая, адразу, як прагучаў апошні званок. На рамонт была закрыта толькі частка школы. Што-дзень на аб’екце шчыравала больш за 70 будаўнікоў. «Пачалі з дэмантажу старых канструкцый спартыўнай і актавай залаў, харча-блоку і крыла, дзе знаходзяцца пачатковыя класы, – працягвае Раман Васільевіч. –  Ужо амаль поўнасцю заменена сістэма электразабеспячэння. Для аптымізацыі работы вядуцца адначасова на некалькіх аб’ектах».

Сёння школа нагадвае вялікую будоўлю. У спартыўнай зале, напрыклад, няма падлогі, а будаўнікі рыхтуюць сцены для далейшых работ, у харчаблоку змагаюцца са столлю, а вось у актавай зале ўжо зроблена новая падлога.

– На капітальны рамонт Шумілінскай СШ №1 выдаткавана 1,5 млн рублёў з абласнога бюджэту, – расказвае начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Валянціна Мянькова. – Усе памяшканні пасля рамонту набудуць сучасны эстэтычны выгляд. Будуць заменены электра- і цепласеткі. Упершыню ў школе з’явіцца гарачая вада, у харчаблоку будзе сучаснае абсталяванне для разагрэву ежы. Істотна абнавіцца актавая зала, у якой запланавана шматузроўневая столь і дэкаратыўная тынкоўка на сценах.

У 2020 годзе работы вудуць весціся ўнутры школы, падсумоўвае Валянціна Васільеўна.

А ў 2021 годзе ў класы прыйдзе сучасная «начынка». Толькі пасля гэтага Шумілінская СШ №1 будзе адпавядаць школе будучага.

Тэкст і фота Аляксандра ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *