В разгаре работа школьных лагерей. В Оболи отдыхают юные спортсмены

Образование Общество

Лета – самы час для любімых спартыўных гульняў. У гэтым перакананы дзеці, якія адпачываюць і трэніруюцца ў спартыўным лагеры «Старт», які адкрыла Шумілінская СДЮШАР на базе Обальскай школы.

«Першая змена  спартыўнага лагера аб’яднала  20 дзяцей ад 10 да 14 год, – расказвае загадчык лагера Антаніна Пальвінская. – Гэта нашы выхаванцы, якія ў вучэбны час займаюцца ў обальскіх аддзяленнях СДЮШАР  валейболам і грэка-рымскай барацьбой».

Выхавальнікамі на час лагера працуюць трэнеры спартыўнай школы Людміла Харкавец і Пётр Ганушчанка. Даспадобы дзецям адпачынак і трэніроўкі, інтэлектуальныя і творчыя мерапрыемствы.

– Мы летась былі ў спартыўным лагеры. Таму, як даведаліся, што будзе лагер і сёлета, то адразу пайшлі запісвацца. Тут сумаваць няма часу, – наперабой кажуць Валянцін Кірык і Яўген Ліпчанка. – Усё падабаецца. Усё цікава.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *