21 чэрвеня – Дзень медыцынскіх работнікаў

Афiцыйна Главное

Паважаныя медыцынскія работнікі і ветэраны галіны!

Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць вас з прафесійным святам – Днём медыцынскіх работнікаў!

Медыцына – гэта прызванне, якое патрабуе ад чалавека асабістых якасцяў: бязмежнай адказнасці, высокай кампетэнтнасці, увагі да кожнага чалавека.

Сёння няма больш ганаровай і адказнай прафесіі, чым урач. Дзякуючы вашым ведам, вопыту і таленту, пацыенты набываюць здароўе і вяртаюцца да паўнацэннага жыцця.

Ад усёй душы і чыстага сэрца дазвольце выказаць работнікам і ветэранам шчырую ўдзячнасць за вашу працу, высокі прафесіяналізм і добрыя сэрцы.

Няхай ваша работа прыносіць радасць і задавальненне. Жадаем здароўя, міру і дастатку вам і вашым сем’ям.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *