Как отремонтировать печку?

Вопрос-Ответ

Хто адрамантуе печку?
Як паведамілі ў райаддзеле па надзвычайных сітуацыях, падчас чарговага рэйду па прыватнаму сектару Светласельскага сельсавета было праверана амаль 500 домаўладанняў. У 16 з іх патрабуецца рамонт печак. Але не кожны гаспадар  можа гэта зрабіць. Куды ў такім разе звярнуцца за дапамогай?
“У нашым раёне больш за пяць тысяч чалавек пенсіянераў, у 629 з іх маюць даход ніжэй пражытачнага мінімуму, – расказвае дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва В. Р. Штуро. – Абследуем умовы пражывання пенсіянераў, звяртаем увагу на аварыйнасць печак і электраправодкі. Дапамагаем адрамантаваць, наколькі дазваляюць бюджэтныя асігнаванні. У мінулым годзе, напрыклад, пераклалі тры печкі і  замянілі столькі ж электраправодак”. У сярэднім перакласці адну печку каштавала каля трох мільёнаў рублёў, замяніць праводку – больш за мільён.
А ўвогуле за 2006-2011 гады  цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адрамантавана 19 печак у Шуміліне, Мішневічах, Пабедзе, Дабеі і іншых вёсках раёна і столькі ж электраправодак. Дзеля бяспекі сёлета паставілі ў дамах пенсіянераў 198 пажарных апавяшчальнікаў (у тым ліку 190 з іх куплены за грошы прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Шумілінскім раёне) і два дзясяткі сігнальна-гукавых устройстваў.
Як расказала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама С. В. Валекава, сёлета аказана матэрыяльная дапамога  14 грамадзянам на агульную суму 4,7 мільёна рублёў. Гэта значыць, пенсіянерам выдзяляліся грошы, за якія яны маглі наняць печніка.
А калі чалавек не інвалід, не састарэлы, куды ён можа звярнуцца наконт рамонту печкі?  “У такім разе тэлефануйце ў дыспетчарскую УП ЖКГ, там запішуць вашу заяўку, – падказвае начальнік падраздзялення Шумілінскае УП ЖКГ А. Г. Шаршун. – Сёлета да нас паступіла шэсць заявак з Шуміліна і Мікалаёва, усе печкі адрамантавалі. У нас вопытны дыпламаваны пячнік, нараканняў на яго работу не было. Кошт залежыць ад памеру печкі і праведзеных работ. Напрыклад, поўнасцю перабраць невялікую грубку прыкладна на трыста цаглін каштуе да 1,5 млн. рублёў”.
Дарэчы, камунгасаўскі пячнік загружаны работай толькі ў летні час. А зімою чаргі на рамонт печак няма.
Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *