Отчёт председателя районного Совета депутатов был заслушан на очередной сессии

Главное Президент

Рашэнне надзённых пытанняў і павышэнне дабрабыту людзей

На мінулым тыдні адбылася чарговая дваццаць сёмая сесія раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання. Удзел у рабоце сесіі прынялі старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Гутараў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Палякова, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па Шумілінскай выбарчай акрузе №38 дырэктар РУП «Беларуснафта-Віцебскаблнафтапрадукт» Аляксандр Капшуль.

На парадак дня сесіі была вынесена справаздача старшыні раённага Савета дэпутатаў аб сваёй рабоце і становішчы спраў на падведамаснай тэрыторыі, абмеркаваны меры, прымаемыя РАУС па барацьбе са злачыннасцю, разгледжаны іншыя пытанні.

У сваёй справаздачы І. М. Новікава адзначыла, што перыяд работы раённага Савета дэпутатаў адзначаны шэрагам важных грамадска-палітычных падзей: 75-годдзе вызвалення Беларусі, 95-годдзе ўтварэння Шумілінскага раёна, выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, 75-годдзе Вялікай Перамогі, рэалізацыя мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, іншыя буйныя падзеі ў краіне і раёне. Асаблівы адбітак на работу арганізацый, устаноў раёна, жыццё людзей накладвае няпростая эпідэміялагічная сітуацыя з карана-вірусам.

Узаемадзеянне мясцовых Саветаў дэпутатаў і выканаўчай улады накіравана на забеспячэнне выканання параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, фарміраванне бюджэту раёна, рашэнне пытанняў жыццядзейнасці, стварэнне годных умоў для жыцця людзей. Ірына Мікалаеўна адзначыла, што па выніках работы за 2019 год раёнам забяспечана выкананне 2 з 5 паказчыкаў матрыцы задач, 5 з 12 асноўных прагнозных паказчыкаў. За студзень-красавік 2020 года арганізацыямі забяспечана выкананне аднаго з чатырох ключавых паказчыкаў эфектыўнасці работы раёна, 4 з 13 рэйтынгавых ключавых паказчыкаў эфектыўнасці работы: тэмп росту экспарту тавараў, індэкс прамысловай вытворчасці, тэмп росту аб’ёмаў рознічнага тавараабароту, паказчык па энергазберажэнні. Па прагнозу за 6 месяцаў чакаецца выкананне большасці асноўных паказчыкаў, пад пытаннем выканання застаецца паказчык па працаўладкаванні на нанова створаныя працоўныя месцы.

Па асноўных паказчыках развіцця прамысловасці адзначаецца прырост да аналагічнага перыяду мінулага года. Павялічылі аб’ёмы вытворчасці на ААТ «Обальскі керамічны завод», УП ЖКГ, ТАА «Альянспластрэсурс». Прамысловы комплекс раёна за 1 квартал спрацаваў з чыстым прыбыткам у суме 516 тыс. руб. і рэнтабельнасцю продажаў 5,4%.

За 5 месяцаў тэмп росту вы-творчасці валавой прадукцыі АПК склаў 98,8% да ўзроўню мінулага года, па ацэнках за паўгоддзе прагназуецца выкананне вызначанага задання (102,6%). Падставамі для такога прагнозу з’явіў-ся рост за 5 месяцаў валавога надою малака (6,2 тыс. тон ці 101,9%), рэалізацыі малака (5,1 тыс. т ці 104,6%), колькасці пагалоўя буйной рагатай жывёлы (+ 659 галоў), вытворчасці (гадоўлі) БРЖ.

Дакладчык зрабіла падрабязны аналіз выканання дзяржаўных праграм, мерапрыемстваў па паступленнях даходаў бюджэту за 5 месяцаў, будаўніцтве жылля, капрамонце жылфонду, навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў, занятасці насельніцтва.

Зладжаная работа дэпутацкага корпусу Шуміліншчыны, падкрэсліла старшыня райсавета, сумесна з выканаўчымі і распарадчымі органамі садзейнічае дасягненню галоўнай мэты работы – рэалізацыі праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна, рашэнню праблемных пытанняў, павышэнню дабрабыту і якасці жыцця людзей, устойліваму развіццю раёна.

Лічбы і факты

Па выніках выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання ў раённы Савет дэпутатаў абраны 31 дэпутат.

На тэрыторыі  раёна працуюць восем сельскіх Саветаў дэпутатаў, у склад якіх абрана 90 дэпутатаў.

За 2019 год і пяць месяцаў бягучага года праведзена 14 сесій раённага Савета дэпутатаў, прынята 75 рашэнняў,  у тым ліку нарматыўна-прававых – 23. Таксама праведзены 64 сесіі сельскіх Саветаў дэпутатаў, прынята 146 рашэнняў.

За 2019-пяць месяцаў бягучага года праведзена 26 пасяджэнняў прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, на якіх разгледжана 48 пытанняў па розных напрамках работы і жыццядзейнасці.

За справаздачны перыяд старшынёй раённага Савета дэпутатаў праведзена 11 асабістых, 5 выязных прыёмаў грамадзян, 7 «прамых тэлефонных ліній». На кантролі застаюцца 4 звароты. Усе астатнія пытанні вырашаны станоўча.

За 2019-пяць месяцаў бягучага года падчас асабістых прыёмаў да дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў звярнуліся 43 выбаршчыкі. Праведзена 540 сустрэч у акругах, 59 справаздач перад выбаршчыкамі.

У раёне ажыццяўляюць дзейнасць 117 старэйшын.

 

2020 год – завяршальны год  пяцігодкі, год, які патрабуе рашэння няпростых задач, год рэалізацыі мерапрыемстваў па до-браўпарадкаваннні г. п. Обаль, падрыхтоўцы да правядзення абласнога свята працаўнікоў сяла «Дажынкі-2021». Мы разумеем, адзначыла І. М. Новікава, што толькі ў цесным узаемадзеянні і ўзаемаразуменні органаў улады і насельніцтва можна паспяхова справіцца з пастаўленымі задачамі.

У абмеркаванні даклада прынялі ўдзел дэпутат раённага Савета дырэктар Обальскай СШ Іна Чарнічэнка, дэпутат раённага Савета, дырэктар Башнёўскай БШ і старэйшына вёскі Язвіна Ірэна Кажанеўская.

Перад удзельнікамі сесіі выступілі таксама старшыня райвыканкама Віктар Гутараў і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ірына Палякова.

Па ўсіх абмеркаваных пытаннях дэпутаты прынялі адпаведныя пастановы.

Алена Карпушенка.

Надрукавана ў №48 ад 23.06.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *