Наводить порядок в Шумилино коммунальщикам помогают две мотогазонокосилки

Край шумілінскі Экономика

Гудзяць косы па райцэнтры

У Шуміліне камунальным службам неабходна абкошваць каля 50 гектараў – гэта газоны, паркі, скверы, дваровыя тэрыторыі. Як адзначыў в. а. майстра падраздзялення «Шумілінскае» УП ЖКГ Павел Мясаедаў на касьбе пастаянна заняты 5 рабочых, якія на летні час сталі касцамі. Аб’ёмы вялікія: толькі паспелі дакасіць, як трэба пачынаць зноў. У час пік на дапамогу шумілінскім касцам прыходзяць работнікі іншых падраздзяленняў УП ЖКГ.

«У нас ёсць вызначаны план касьбы, – расказвае Павел Мясаедаў. –  Шуміліна ўмоўна разбітае на пэўныя ўчасткі. Гэта дазваляе не дапускаць зарастання. Так, на большасці плошчаў нашы работнікі абкошваюць тэрыторыю ўжо ў трэці раз».

Сёлета УП ЖКГ для касьбы набыла за кошт уласных сродкаў другую мотагазонакасілку. «Першая мотагазонакасілка, якую мы набылі летась, поўнасцю сябе апраўдала, – расказвае Павел Мясаедаў. – Так, напрыклад, рабочы з ручным трымерам за змену абкошвае каля 0,3 га, а на мотакасілцы – каля 1,5 га».

– З такой тэхніках працаваць адно задавальненне, – пачалі размову Яўген Абалонскі і Уладзімір Ісакаў, якія на мотагазонакасілках толькі справіліся з абкосам па вуліцы 70 год БССР. – Вунь, паглядзіце, якая прыгажосць стала. Уручную б дзень касілі, а на касілках пару гадзін спатрэбілася».

– На мотакасілцы працую другі год, – дадае Яўген Абалонскі – Да гэтага гадоў пяць з ручным трымерам Шуміліна абкошваў. Розніца адчувальная. Тут і аб’ёмы значна большыя, ды і якасць касьбы лепшая.

Зразумела, што без касцоў з ручнымі трымерамі ніяк не абысціся: ім ручнымі трымерамі прыходзіцца пасля мотагазонакасілак «падчышчаць» пэўныя ўчасткі, ды і на маленькіх плошчах касілкі не могуць працаваць.

Аляксандр ШЭДЗЬКО.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *