Дрова. Второй год услуга Шумилинского райбыткомбината пользуется повышенным спросом

Общество Экономика

Дровы  карыстаюцца  попытам

Каб выжыць прадпрыемству ў сённяшніх складаных эканамічных умовах, трэба знаходзіць новыя віды дзейнасці, прадукцыя ад якіх карыстаецца попытам, лічыць дырэктар райбыткамбіната Віктар Бабічаў. Зыходзячы з гэтага пункту гледжання, з мінулага года работнікі прадпрыемства пачалі займацца нарыхтоўкай дроў.

– Наша брыгада рабочых працуе ў лесе, – кажа Віктар Паўлавіч. – У нас дыпламаваны вальшчык Андрэй Пашкевіч. Ёсць два трактары, праўда, пакуль у лесе працуе адзін МТЗ, якім кіруе Міхаіл Гатоўкін, бо другі механізатар адкамандзіраваны ў сельгаспрадпрыемства. Наш механізатар і грузіць дровы, і возіць. Заканчваем рэзаць дровы на адной дзялянцы ў Ставіцы, якую выкупілі раней, і пераходзім на другую.

–  Няўжо і летам дровы маюць попыт? – пытаюся ў В. Бабічава.

– А як жа! Дровы  – гэта кругласезонны тавар, – кажа Віктар Паўлавіч.  – Заказы на гэту прадукцыю паступаюць пастаянна. Людзі запасаюцца дрывамі не толькі дзеля абагрэву жылля. У многіх яшчэ ёсць уласныя лазні.

У гэтым годзе нарэзалі і прадалі  ўжо 40 прычэпаў дроў цуркамі. Кошт прычэпа, куды змяшчаецца 5-6 метраў кубічных, – ад 180 да 200 руб у залежнасці ад адлегласці да населенага пункта. Літаральна на днях вазілі прычэп дроў у в. Пятніцкае, ён абышоўся гаспадарам у 200 руб. Часта купляюць дровы жыхары райцэнтра, Добрына, Язвіна, Обалі.

Работнікі райбыткамбіната ідуць сваім пакупнікам насустрач: па заказе прадаюць і колатыя дровы, і двухмятроўкамі. Ну, а заадно ў лесе нарыхтоўваюць дзелавую драўніну, з якой потым робяць паддоны для Обальскага керамічнага завода.

На дрывах брыгада рабочых будзе працаваць усё лета. Сярод заказчыкаў ёсць не толькі прыватныя гаспадары, але і індывідуальныя прадпрымальнікі.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *