Учёба председателей участковых избирательных комиссий прошла в Шумилино

Новости

Прайшоў  семінар-вучоба  для  ўчастковых  камісій

Пасля фарміравання ўчастковых выбарчых камісій прайшлі першыя арганізацыйныя пасяджэнні, на якіх былі абраны старшыні, намеснікі старшынь і сакратары камісій. 30 чэрвеня адбыўся семінар для старшынь сакратароў участковых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Адкрываючы нараду, старшыня раённага выканаўчага камітэта Віктар Гутараў адзначыў, што выбары – важнейшая палітычная кампанія 2020 года, якую трэба правесці на высокім узроўні. На членаў участковых камісій кладзецца асноўная работа – арганізацыя і правядзенне галасавання, работа непасрэдна з выбаршчыкамі. У гэтай рабоце важна інфармаваць органы ўлады, зацікаўленыя арганізацыі пра праблемныя пытанні, якія ўзнімаюць выбаршчыкі, аператыўна іх вырашаць. У якасці прыкладу Віктар Сяргеевіч прывёў праблему з вадой у райцэнтры. Ужо ў ліпені пачнуцца работы па бурэнні адной свідравіны, а потым і другой, што дапаможа зняць гэтае набалелае пытанне.

Начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Алена Сідарэнка расказала пра парадак фінансавання выбарчых камісій, правільнае афармленне дакументаў і іншыя фінансавыя пытанні.

Пытанні аховы правапарадку падчас выбараў асвяціў начальнік раённага аддзела ўнутраных спраў Аляксей Захаранкаў. На патрабаваннях пажарнай бяспекі, ліквідацыі выяўленых парушэнняў на ўчастках для галасавання  засяродзіў увагу першы намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віктар Герасіменка.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Новікава акцэнтавала ўвагу на асаблівасцях работы ўчастковых камісій, закранула,  у прыватнасці, бяспеку ва ўмовах складанай эпідсітуацыі: на ўчастках павінны быць дэз-сродкі, імі неабходна перыядычна апрацоўваць паверхні сталоў, кабінак для галасавання, члены камісій павінны мець сродкі індывідуальнай аховы, пры неабходнасці прапанаваць выбаршчыкам аднаразовыя пальчаткі і іншае.

На пытаннях работы з дакументацыяй, парадку ўдакладнення спісаў выбаршчыкаў і іншых арганізацыйных пытаннях спыніліся старшыня раённай выбарчай камісіі Сяргей Белагалоў і начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыкнакама Галіна Каралёва. Выконваючы абавязкі начальніка адзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Андрэй Мазанкоў расказаў пра інфармацыйна-ідэалагічнае забеспячэнне выбараў, паведаміў пра рашэнні райвыканкама, якія вызначаюць месцы для сустрэч кандыдатаў і давераных асоб з выбаршчыкамі, размяшчэнне агітацыйных матэрыялаў.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *