У заготовке кормов аграриям Шумилинского района помогают шефы из города

Сельское хозяйство

Владимир Шитов помогает ОАО «Лежни»

Ёсць  жаданне  дапамагчы

Кожны год падчас касавіцы на палетках сельгаспрадпрыемстваў раёна працуюць памочнікі з іншых арганізацый. У прыпар вельмі каштоўныя кожныя працоўныя рукі. Неацэнна для аграрыяў, калі механізатары прыязджаюць і на трактарах свайго прадпрыемства.

Так, на трактарах МТЗ накіраваны ў сельгасарганізацыі два механізатары з камбіната бытавога абслугоўвання: Віктар Чарных  адвозіць сенаж у ААТ «АграБаравінка», у КУСГП «Мішневічы» паехаў працаваць Міхаіл Гатоўкін. «Нашы механізатары не першы год працуюць у сельгаспрадпрыемствах, – расказаў дырэктар КУП БАН Віктар Бабічаў. – Едуць туды з жаданнем, бо заробкі падчас нарыхтоўкі кармоў і ўборачнай добрыя. Да таго ж, па месцы асноўнай работы яны атрымаюць 75% ад акладу».

Вось ужо каторы год запар  ААТ «Прыазёрны мір» дапамагае падчас касавіцы Аляксандр Званок з аддзела па адукацыі райвыканкама. У гаспадарцы кожны год разлічваюць на гэтага механізатара, і ён не падводзіць.

У ААТ «Ляжні»  касіць травы дапамагае Аляксандр Аўчыннікаў з УП ЖКГ. Кіраўніцтва гаспадаркі задаволена талковым памочнікам. У сельгаспрадпрыемства «Лаўжанскае» з камунгасу накіраваны перавозіць зялёную масу Уладзімір Шытаў. «Раблю па сем-восем рэйсаў з палеткаў да сянажнай траншэі, – расказаў механізатар. – У «Лаўжанскім» працую першы год, раней працаваў у «Ляжнях».  Работа для мяне не цяжкая, у камунгасе шчапу вазіў, а тут сянаж.  Мне, як і іншым механізатарам, прывозяць абеды на поле, а таксама ваду, якая патрэбна ў спякотнае надвор’е».

У КУСГП «Сіроцінскі» падчас касавіцы спраўляюцца сваімі сіламі. «Дапамогу закажам падчас жніва, каб справіцца хутчэй», – кажа дырэктар гаспадаркі Мікалай Прыгодзіч. Такой жа думкі прытрымліваюцца ў СФГ «Раднік», дзе ўжо сёння гатовы ўзяць да сябе механізатараў з Задзвінскага лясніцтва. Яны калісьці працавалі ў гаспадарцы, таму нікога не трэба вучыць – кожны ведае работу з любым прычапным агрэгатам, лічыць кіраўнік гаспадаркі Юрый Сямёнаў.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *