Шуміліна едзе на «Славянскі базар»

Главное Культура Новости

Шуміліна едзе на «Славянскі базар»

Ніводны «Славянскі базар ў Віцебску» не абыходзіўся без шумілінскіх
майстроў і артыстаў. Збіраюцца шумілінцы і на сёлетні XXIX Міжнародны фестываль мастацтваў, які, як вядома, пройдзе з 16 па 20 ліпеня. Пра тое, на якіх пляцоўках можна будзе ўбачыць нашых землякоў, чытайце тут.

16–19 ліпеня
10.00 – 20.00. Кірмаш рамёстваў «Горад майстроў» (вул. Пушкіна) з удзелам майстроў Шумілінскага раённага дома рамёстваў.
18 ліпеня
10.00 – 20.00. Работа тэматычнай брэндавай пляцоўкі Шумілінскага раёна (плошча Свабоды);
12.00 – 16.00. Турнір нацыянальных танцаў (плошча Свабоды) з удзелам танцавальнай пары Дар’і Сцяпанавай і Арцёма Віславухава (народны фальклорны калектыў «Гульбічы»);
18.30 – 19.00, 19.30 – 20.00. Канцэртнае выступленне Шумілінскага раёна (прэзентацыя брэнда) на плошчы Свабоды з удзелам народнага ансамбля «Гарэзнікі» Обальскай дзіцячай школы мастацтваў, салістаў народнага ансамбля «Абалянка» Обальскага гарадскога дома культуры, групы народнага хора «Світанак», салістаў эстрадных студый Шумілінскага раённага цэнтра культуры, майстроў Шумілінскага раённага дома рамёстваў.
18 – 19 ліпеня
Міжнароднае свята-конкурс майстроў традыцыйнага і сучаснага мастацкага роспісу «Фарбы нябёсаў–2020» (вул. Пушкіна) з удзелам майстра па традыцыйным роспісе Шумілінскага дома рамёстваў Кацярыны Барабанавай.
Конкурс культарганізатараў «Вясёлкавы карагод» (вул. Маякоўскага)
18 ліпеня, 13.10, 17.40. Гульнявая праграма Шумілінскага раённага цэнтра культуры «Падарожжа ў Баніанію»;
19 ліпеня, 17.20. Гульнявая праграма Обальскага гарадскога дома культуры «Адзін планшэт, а колькі бед».
Праект «Лялечны дворык» (вул. Маякоўскага)
18 ліпеня, 16.25. Лялечны спектакль «Пятрушкіны казкі» ўзорнага тэатральнага калектыву «Прэм’ера» Башнёўскага сельскага клуба;
19 ліпеня, 16.30. Перфоманс «Зона МІМ» тэатральнага калектыву «Дзеці сцэны» Обальскага гарадскога дома культуры;
19 ліпеня
11.00 – 14.00. Абласны конкурс народнай музыкі і частушкі «А музыкі граюць, граюць…» (пло-шча Свабоды) з удзелам народнага сямейнага ансамбля «Забава» Лаўжанскага сельскага цэнтра культуры і вольнага часу.
Падрыхтавала Аліна ПЯТРОВА.
Апублікавана ў №54 ад 14.07.2020 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *